Гінвід
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гінві́д — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Відзікін, пазьней Вэдыкін або Вэдыген (Widikin, Wedekin, Wedigen[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) паходзіць ад гоцкага gin- 'пачатак' (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[3]), а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: перед нами Якубомъ Кгинвидом Панкевичом столником и подстаростим (13 верасьня і 6 кастрычніка 1639 году, 4 лістапада 1644 году)[5]; Ur. Jakubowi Ginwidowi Pankiewiczowi cześnikostwo pińskie (3 сакавіка 1656 году)[6]; Jakub Ginwid Pankiewicz czasznik powiatu Pinskiego (18 верасьня 1657 году, 28 ліпеня 1660 году)[7]; Jakub Ginwid Pankiewicz, cześnik piński (3 ліпеня 1659 году)[8]; Jakub Ginwid Pankiewicz stolnik y podstarosci Pinski (2 лістапада 1661 году)[9]; передо мною Якубомъ Кгинвидомъ Панкевичомъ стольникомъ и подстаростимъ Пинскимъ (6 сьнежня 1665 году)[10]; Mateusz Ginwidowicz (1690 год)[11].
Remove ads
Носьбіты
- Якуб Гінвід Панкевіч († 1665) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, чашнік, стольнік і падстароста пінскі[12]
- Канстантын Гінвід Панкевіч — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мечнік або мастаўнічы пінскі ў 1674 годзе[13]
Гінвіды-Панкевічы (Панкевічы з Гінвіда) — літоўскі шляхецкі род[14].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads