Давейка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Давейка (Давіка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Давіка, пазьней Дэвэка (Davico, Deweke[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[3][4].
У Польшчы ў 1789 годзе адзначалася прозьвішча Dowejka[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Матей Довейко (1567 год)[6]; лавникомъ тогожъ села Подовкгивенского Натемъ Довейковичомъ (10 траўня 1585 году)[7]; на земенина господарьского повету Упитского на Матея Авкгуштыновича Давейка… Матей Довейко (6 жніўня 1585 году)[8]; панъ Станиславъ Довейко… Станиславъ Давейка (24 кастрычніка 1586 году)[9]; пана Бальтромея Довейка (8 красавіка 1604 году)[10]; Salomon Dowikiewicz (1690 год)[11]; Andrzej Dowejka (1779 год)[12]; Rafałem Doweyką pisarzem (23 красавіка 1788 году)[13]; Jerzy Towieyko (13 лістапада 1792 году)[14].
Remove ads
Носьбіты
- Давейка Марцінавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[15]
- Мацей Давейка — баярын Упіцкага павету, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1567 году
- Мацей Аўгуштынавіч Давейка — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1585 годзе[16]
- Якуб Марцінавіч Давейка — упіцкі зямянін, які ўпамінаецца ў 1612 годзе[17]
- Ян Давейка — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падчашы старадубскі ў 1676—1678 гадох[18]
Давейкі (Dowejko) — прыгонныя зь вёскі Бандароў (Віленскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[19].
Дэвейкі (Dewejko) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[20].
Давейкі гербу Прус II[21] — літоўскі шляхецкі род[22].
Давэйка (Doweyko) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[23].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads