Данілу Луіс да Сылва

бразыльскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Данілу Луіс да Сылва
Remove ads

Дані́лу Лу́іс да Сы́лва (па-партугальску: Danilo Luiz da Silva; нар. 15 ліпеня 1991 году, Бікас, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, правы абаронца клюбу «Фламэнгу» і нацыянальнай зборнай Бразыліі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Займацца футболам пачаў у клюбе «Амэрыка» з гораду Бэлу-Арызонці. Да гэтага клюбу ён прыяднаўся ва ўзросьце 12 гадоў. У траўні 2010 году Данілу перайшоў у склад клюбу «Сантус», разам зь якім у наступным годзе стаў пераможцам Лігі Паўліста і Кубка Лібэртадорэс. Напачатку студзеня 2012 году пасьля клюбнага чэмпіянату сьвету 2011 году Данілу падпісаў кантракт з партугальскім грандам «Порту». Паводле дамовы кантракт дзейнічае да чэрвеня 2016 году, а за гульца патругальцы заплацілі 13 млн эўра. Спачатку Данілу быў зьмешчыкам абаронцы Крыстыяна Сэпунару, аднак у хуткім чае выцесьніў таго са складу.

У 1/16 фіналу Лігі чэмпіёнаў 2014—2015 гадоў Данілу забіў гол з пэнальці ў першым матчы супраць «Базэлю», такім чынам забясьпечыўшы клюбу нічыю. У матчы ў адказ 10 сакавіка 2015 году ўжо ў першым тайме Данілу атрымаў пашкоджаньне, сутыкнуўшыся са сваім партнэрам Фабіяна, і быў адвезены ў шпіталь.

Міжнародная

Яшчэ выступаючы за «Сантус», Данілу дэбютаваў у складзе зборнай Бразыліі 14 верасьня 2011 году ва ўзросьце ўсяго толькі 20 гадоў у матчы супраць зборнай Аргентыны (0:0)[4].

Remove ads

Дасягненьні

«Сантус»:

«Порту»:

«Рэал»:

«Манчэстэр Сіці»:

«Ювэнтус»:

«Фламэнгу»:

  • Уладальнік Супэркубка Бразыліі: 2025
  • Чэмпіён штату Рыю-дэ-Жанэйру: 2025
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads