Даўжані

вёска ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Даўжа́ні[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Сваткаўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У 1868 годзе вёска Княгінінскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні, 9 двароў, 81 жыхар. У 1904 годзе у вёсцы 187 жыхароў, у 1908 годзе — 151 жыхар.

З 1921 года вёска ў складзе гміны Мядзел Дунілавіцкага (з 1925 года Пастаўскага) павету Віленскага ваяводзтва.

З 12 кастрычніка 1940 году ў Сваткаўскім сельсавеце Мядзельскага раёну Вялейскай, з 20 верасьня 1944 года Маладэчанскай, з 20 студзеня 1960 году Менскай абласьцей. У Вялікую Айчынную вайну ў верасьні 1943 года вёска спалена гітлераўцамі (31 двор), 92 жыхары забітыя, але пасьля вайны адноўлена.

У 1949 годзе арганізаваны калгас імя Кутузава. З 1954 году вёска ў складзе калгасу імя Сталіна, з 9 лістапада 1961 году — калгасу імя Леніна (з 1988 году цэнтар — вёска Сваткі), з 1994 году — аграфірмы «Зара», з сакавіка 1997 году — сельскагаспадарчага прадпрыемства імя М. Танка (цэнтар — вёска Сваткі).

Remove ads

Насельніцтва

  • 1921 год — 35 двароў, 117 жыхароў[2]
  • 1931 год — 38 двароў, 203 жыхары[3]
  • 1940 год — 31 двор, 92 жыхары
  • 1960 год — 185 жыхароў
  • 1997 год — 35 двароў, 65 жыхароў
  • 2009 год — 35 чалавек[4]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads