Дзягільна
вёска ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзя́гільна[1] — вёска ў Койданаўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. За 4 км ад Койданава, 39 км ад Менску, 6 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Remove ads
Гісторыя
Вядома з XVI стагодзьдзя пад назвай Дзягільна Вялікая, Дзягільна Малая. У 1588 г. у Койданаўскай воласьці належала магнатам Радзівілам, мела 51 валоку зямлі. Паводле інвэнтару 1621 г., фальварак Койданаўскага графства. Сяляне плацілі чынш, адбывалі паншчыну, іншыя павіннасьці. У 1883 г. адкрыты дзьве школы граматы, у кожнай вучылася па 16 хлопчыкаў. У XIX ст. належала шляхціцам Янушкевічам. У пачатку XX ст. у Койданаўскай воласьці Менскага павету, 91 двор, 464 жыхары. Помнікі: на брацкай магіле 32 савецкіх воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну; магіла пісьменьніка і дасьледчыка Казахстану Адольфа Янушкевіча.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 397 жыхароў
- 1 студзеня 2004 году — 163 двары, 378 жыхароў
- 1999 год — 369 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads