Застаўд
(XV—XVI стст.) літоўскі баярын From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Застаўд[a] (? — па 1404) — літоўскі баярын.
Імя
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, іменная аснова -zeiz- (германскія імёны Zeizman, Zeizmunt, Zeizrih) паходзіць ад германскага zeiz- 'прыгожы, прыемны'[1], а аснова -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўтвід, Таўтывіл, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis) — ад гоцкага þiuda[2], германскага þeudo[3] 'род, народ'[4]. Такім парадкам, імя Застаўд азначае «прыгожы род»[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Saystod (23 красавіка 1398 году)[6]; Zastold cum Przezhgindo fratre germano (18 студзеня 1401 году)[7]; Zastold[8], Szastolt[9] (17 жніўня 1404 году).
Remove ads
Біяграфія
Зь літоўскага баярскага роду, сын Сірпуця. Меў брата Прэзгінда (Przezhgindo).
Упершыню ўмамінаецца ў Гарадзенскай умове (1388 год). Разам з братам засьведчыў Віленска-Радамскую унію (1401 год). Выступае як сьведка ў некалькіх дакумэнтах вялікага князя Вітаўта, у тым ліку Рацёнскім міры (1404 год).
Магчыма, меў сына (Szastoltone de Geydrothy[10]), які ў 1437 годзе засьведчыў наданьне Даўгайлы[11].
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads