Застаўд (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Застаўд (Застальд, Зашталд, Зашталт, Застаўт), Жостаўд (Жосталт, Жажтаўт), Шэйстаўт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, іменная аснова -zeiz- (германскія імёны Zeizman, Zeizmunt, Zeizrih) паходзіць ад германскага zeiz- 'прыгожы, прыемны'[1][a], а аснова -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўтвід, Таўтывіл, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis) — ад гоцкага þiuda[3], германскага þeudo[4] 'род, народ'[5]. Такім парадкам, імя Застаўд азначае «прыгожы род»[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Saystod (23 красавіка 1398 году)[7]; Zastold cum Przezhgindo fratre germano (18 студзеня 1401 году)[8]; Zastold[9], Szastolt[10] (17 жніўня 1404 году); Szastoltone de Geydrothy (24 чэрвеня 1437 году)[11]; а Довкгвиду… Жастовт (1440—1492 гады)[12]; ad granicies Zastholthowicz, videlicet Joannis Casper (9 кастрычніка 1486 году)[13]; в Радунъском повете, шесть следов на имя Жостовтишки (22 траўня 1498 году)[14]; Janusco Zasthawthovycz, Chveczko Zasthawthovycz (30 ліпеня 1501 году)[15][16]; Janusko Zasthawthowicz, Chwieczko Zasthawthowicz (20 траўня 1503 году)[17]; в Богдана, а в Петька Жостовътовичовъ (27 ліпеня 1503 году)[18]; Жостовтовая удова (1528 год)[19]; у Высокодворскомъ повете теж дали есмо ему людей… а Юшка Жестовтовича (16 кастрычніка 1533 году)[20]; Жостовт Шиборович (1538 год)[21]; Мартину Жостолтовичу (25 чэрвеня 1551 году)[22]; Ягнежка Венславовна Шейстовтовича[23], з Жостовтовичъ[24], Матей Янъковичъ Жостовтовичъ[25] (1567 год); Petrus Zastold (15 сакавіка 1584 году)[26]; Войтехъ Жасталтовичъ, Валентый Жасталтовичъ (16 лістапада 1590 году)[27]; boyarowie Zosztołtowicze (1597 год)[28]; Mikołaj Zasztowtowicz Brozowski (14 ліпеня 1606 году)[29]; Jan Zasztowt (31 ліпеня 1655 году)[30]; Antonius Zasztoftt (7 студзеня 1715 году)[31]; Bogumiła Zasztołt (1797 год)[32]; Zasztołd (1802 год)[33]; Petronela Zostowtt (1806 год)[34]; Antoni Żaztowt (1815 год)[35][b].

Remove ads

Носьбіты

Заштаўты (Zasztowt) гербу Астоя — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага, Лідзкага[47] і Троцкага паветаў[48].

Заштаўты (Zasztowt) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[49].

Заштаўты (Zasztowt) гербу Павала — літоўскі шляхецкі род[50].

Зашталтовічы-Бразоўскія — літоўскі шляхецкі род[51].

У XVI ст. існавала сяло Жажтаўты (Жажтовты) у Жамойцкім старостве[52].

Remove ads

Заўвагі

  1. Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае за найбольш адэкватнае тлумачэньне іменнай асновы -жос- зь летувіскай мовы žósti 'вымаўляць, казаць, гаварыць; ганіць, лаяць, абражаць (кагосьці)'[2] (не адзначаючы, аднак, часу першай фіксацыі адпаведнага слова з такімі значэньнямі ў летувіскіх слоўніках)
  2. Таксама:
    • Сяст, Шэст, Саст (адзначалася германскае імя *Sasto[36], *Sēst[37]): Денисъ Шестович (1528 год)[38], Войтехъ Сястовичъ (1567 год)[39], Саст (Sast) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[40];
    • Жастар: Минят Жастарович… Минят Жосторович (1537—1538 гады)[41];
    • Жостарт, Жаштарт: чоловековъ… а Жостортъ (1440—1492 гады)[42], Zasztart (1694—1697 гады)[43];
    • Засколт: Choma Zoskolt, kuniczny (1722 год)[44]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads