Княжыца (Гомельская вобласьць)

вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Княжыца (з 30 ліпеня 1964 году — Слабажанка[1][b]) — вёска ў Беларусі, у міжрэччы Тур'і і Віці. Уваходзіць у склад Алексіцкага сельсавету Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2004 год — 432 чалавекі. Знаходзіцца за 20 км на паўночны захад ад места і чыгуначнай станцыі Хвойнікаў, каля аўтамабільнай дарогі Хвойнікі — Мазыр.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Загальскае староства ў канцы XVIII ст.

Магчыма, найранейшая пісьмовая зьвестка пра вёску Княжыца з 8 дварамі ў добрах староства Загальскага сустрэтая ў матэрыяле Генэральнай візытацыі Загальскай Сьвята-Траецкай уніяцкай царквы Мазырскага дэканату, праведзенай а. Эліяшам (Ільлёй) Бародзічам, протанатарыем апостальскім дыяцэзіі Пінскай і Тураўскай, датаванай 9-м днём лютага 1778 году. У візытацыі, выкананай 10 студзеня 1787 году каад'ютарам пінскім і тураўскім Язафатам Булгакам, сказана, што ў Княжыцы было ўжо 10 двароў[2]. Названая вёска і ў інвэнтары Мазырскага павету 1789 году[3]. 27 верасьня 1789 году датаваны люстрацыйны інвэнтар, у якім Загальскае староства разьмяжоўвалася з Хвойніцкімі добрамі паноў Прозараў ды з Барысаўшчынай і Старчам паноў Аскеркаў. Тут сказана пра грунты «wioski Zagalskiey Kniażyce zwaney»[4].

Расейская імпэрыя

Thumb
Слабада Княжыцы на схемытычным пляне Рэчыцкага павету 1800 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Княжыца апынулася ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году — у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[5]. На 1795 год вёска разам з цэлым Загальскім староствам належала «малолетнему Станиславу Бужинскому по жизни его», але была ў арэндзе ў судзьдзі Вінцэнція Жука[6]. Тады ў Слабадзе Княжыцы налічвалася 8 двароў, 13 жыхароў мужчын і 15 жанчын. У 1797 годзе дапісаныя яшчэ 10 асобаў мужчынскага і 7 жаночага полу, у тым ліку і дзеці[7].

Thumb
Слабада Княжаўка на мапе Ф. Ф. Шубэрта 1850 г.

Як вынікае з матэрыялаў шляхецкай рэвізіі 1811 году, дыспанэнтам Загальскага казённага маёнтку на той час выступаў абшарнік Тадэвуш Солтан[8]. У ходзе рэформы П. Д. Кісялёва ў межах названага маёнтку, да якога належала і Княжыца, была ўтворана воласьць[c] з управай, згаданая ў 1848 годзе.[9]. На 1850 год у вёсцы 12 двароў, 96 жыхароў. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» сказана, што 99 жыхароў Слабодкі Княжычы абодвух полаў зь ліку казённых сялянаў і 71 жыхар зь ліку вайсковых былі прыхаджанамі Алексіцкай Сьвята-Мікалаеўскай царквы, яшчэ 3 жыхары Княжыцы зьяўляліся парафіянамі Юравіцкага касьцёлу Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі[10].

У парэформавы пэрыяд вёска Княжыца адміністрацыйна належала да Юравіцкай воласьці. На пачатак 1870 году ў вёсцы налічвалася 56 гаспадароў зь ліку былых казённых сялянаў, прыпісаных да Княжыцка-Слабодзкага сельскага таварыства.[11]. Паводле зьвестак на 1876 і 1879 год жыхары Слабады Княжыцы заставаліся ў прыходзе Алексіцкай Мікалаеўскай царквы[12].

Згодна зь перапісам 1897 году ў Слабадзе Княжыцы было 27 двароў, 285 жыхароў, хлебазапасны магазын, працавалі вятрак і конны млын. На 1909 год у вёсцы Княжыца налічваўся 61 двор з 345 жыхарамі[13].

Найноўшы час

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Княжыца ў складзе Юравіцкай воласьці, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[14].

1 студзеня 1919 г. згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Юравіцкая воласьць Рэчыцкага павету ўвайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі была далучаная да РСФСР.

Thumb
Княжыца і навакольле на мапе 1924 г.

8 сьнежня 1926 году Княжыца вернутая БССР і стала цэнтрам сельсавету Юравіцкага раёну Рэчыцкай акругі. З 9 чэрвеня 1927 году — у складзе Мазырскай акругі. 10 лістапада 1927 году сельсавет быў скасаваны, а тэрыторыя далучана да Алексіцкага сельсавету. На 1930 год у вёсцы Княжыцкая Слабада налічвалася 98 двароў з 497 жыхарамі. У 1931 годзе арганізаваны калгас. З 8 ліпеня 1931 году — у Хвойніцкім раёне. З 20 лютага 1938 году ў складзе Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.

У гады Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінуў 71 чалавек, 7 вяскоўцаў расстраляныя акупантамі.[15].

З 8 студзеня 1954 году ў Гомельскай вобласьці. На 1954/55 навучальны год маюцца зьвесткі пра існаваньне ў Княжыцы сямігадовай школы[16]. Паводле перапісу 1959 году ў вёсцы было 568 жыхароў. Цэнтральная сядзіба калгасу «Бальшавіцкая перамога». Працавалі механічная майстэрня, Дом культуры, фельчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, адзьдзяленьне сувязі.

Remove ads

Забудова

Плян Княжыцы складаецца з простай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой з поўдня далучаюцца 2 простыя вуліцы. Забудова двухбаковая драўляная сядзібнага тыпу[17].

Заўвагі

  1. Паводле афіцыйнай назвы — Slabažanka
  2. Наватвор савецкіх часоў выглядае недарэчным, бо слабажанка, калі зыходзіць з традыцыі, — гэта дзяўчына (жанчына) з слабады, а ня назва для паселішча.
  3. Ня варта блытаць з валасьцямі парэформавага часу — адміністрацыйнымі адзінкамі ў складзе паветаў.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads