Людгардаўка
вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Людга́рдаўка[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Алы. Уваходзіць у склад Шчадрынскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2004 год — 42 чалавекі. Знаходзіцца за 31 км на захад ад места Жлобіну, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг (лінія Бабруйск — Жлобін), за 127 км ад Гомля.
Remove ads
Назва
Лютгарда або Людгерда (Leutgardis, Liudgerda) — імя германскага паходжаньня[2].
Гісторыя
У пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца ў XIX стагодзьдзі як вёска ў Сьцяпоўскай воласьці Бабруйскага павету Менскай губэрні. Да 1884 году тут было 8 двароў[3]. Паводле перапісу 1897 году — 24 двары.
З 1921 году дзеяла школа. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. На 1940 год — 49 двароў. У часе Другой сусьветнай вайны нацысты спалілі 7 двароў. 13 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году, у складзе калгасу «Чырвоная Зорка» (цэнтар — вёска Кіцін). На 2004 год — 21 гаспадарка.
Remove ads
Геаграфія
На поўдні і ўсходзе сетка мэліярацыйных каналаў, на поўначы гідралягічны заказьнік «Дубоўка».
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads