Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў

прадстаўнічы орган мясцовага самакіраваньня Магілеўскай вобласьці, заснаваны ў студзені 1938 году From Wikipedia, the free encyclopedia

Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў
Remove ads

Магілё́ўскі абласны́ Саве́т дэпута́таў — прадстаўнічы орган мясцовага самакіраваньня Магілеўскай вобласьці, заснаваны ў студзені 1938 году.

Хуткія факты Даведка, Скарот ...

Абіраецца на таемным прамым галасаваньні паўналетніх жыхароў Магілёўскай вобласьці. Ухваляе прызначэньне старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэту, які прызначаецца прэзыдэнтам Беларусі. На 2021 год налічваў 5 Пастаянных камісіяў: 1) аграрных пытаньняў, праблемаў Чарнобыльскай катастрофы, экалёгіі і прыродакарыстаньня; 2) мясцовага кіраваньня і самакіраваньня, законнасьці і мандатаў; 3) прамысловасьці, будаўніцтва, транспарту, сувязі, жыльлёва-камунальнай і дарожнай гаспадаркі; 4) сацыяльнай сфэры, сацыяльнай абароны грамадзянаў і справаў моладзі; 5) эканомікі, бюджэту і фінансаў. Пастаянныя камісіі ўтваралі зь ліку дэпутатаў на сэсіі Савету. Яны ажыцьцяўлялі папярэдні разгляд і падрыхтоўку пытаньняў у паўнамоцтвах Савету дэпутатаў, а таксама нагляд за выкананьнем рашэньняў Савету і Нацыянальнага сходу Беларусі. Рашэньні Пастаянных камісіяў падлягалі разгляду дзяржаўнымі ўстановамі ў месячны тэрмін[7]. Прэзыдыюм Магілёўскага абласнога Савету дэпутатаў улучаў 8 чалавек, у тым ліку старшыню, яе абодвух намесьнікаў і 5 старшыняў Пастаянных камісіяў[4]. Агулам у Магілёўскі аблсавет абіралі 55 дэпутатаў. Але на 2021 год той налічваў 54 дэпутаты без прадстаўніка ад Юбілейнай выбарчай акругі № 36 у Магілёве[6].

Remove ads

Паўнамоцтвы

Паводле 18-га артыкула Закону «Аб мясцовым кіраваньні і самакіраваньні ў Рэспубліцы Беларусь» 2010 году, Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў:

  1. забясьпечвае збалянсаванасьць бюджэту Магілёўскай вобласьці;
  2. вызначае парадак ажыцьцяўленьня адміністрацыйных працэдураў у вобласьці;
  3. аказвае дзяржаўную падтрымку юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам асабіста ў выглядзе — 1) зьмяненьня вызначанага заканадаўствам тэрміну сплаты падаткаў і пеняў, цалкам сплачваемых у абласны бюджэт, 2) вылучэньня бюджэтных сродкаў з абласнога бюджэту, 3) вызваленьня ад пералічэньня ў бюджэт даходаў, атрыманых ад перадачы ў карыстаньне камунальнай маёмасьці;
  4. усталёўвае мяжу доўга Магілёўскіх абласных выканаўчага камітэту і Савету дэпутатаў на чарговы фінансавы год і мяжу доўга, гарантаванага Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам;
  5. вызначае захады грамадзкай падтрымкі дзяцей, моладзі, сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей, вэтэранаў, зьнявечаных і пажылых людзей, а таксама захады аказаньня дапамогі ў падрыхтоўцы летнікаў да аздараўленьня;
  6. зацьвярджае прыкладнае Палажэньне аб органе тэрытарыяльнага грамадзкага самакіраваньня (ТГС);
  7. прысвойвае годнасьць ганаровага грамадзяніна Магілёўскай вобласьці і вызначае парадак прысваеньня такой годнасьці і асаблівасьці стану ганаровага грамадзяніна[8].
Remove ads

Выбарчыя акругі

На 2021 год у Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў абіралі па 55 выбарчых акругах: 1) Бялыніцкая, 2) Бабруйская сельская, 3) Бярэзінская, 4) Гогалеўская, 5) Інтэрнацыянальная, 6) Ленінская, 7) Урыцкая, 8) Жукоўская, 9) Заходняя, 10) Менская, 11) Прыбярэзінская, 12) Прамысловая, 13) Ульянаўская, 14) Быхаўская, 15) Глуская, 16) Горацкая гарадзкая, 17) Горацкая сельская (Аўсянка), 18) Дрыбінская, 19) Качэрыцкая, 20) Клімавіцкая, 21) Клічаўская, 22) Касьцюковіцкая, 23) Краснапольская, 24) Крычаўская, 25) Круглянская, 26) Магілёўская сельская (Мяжысяткі), 27) Чыгуначная, 28) Індустрыяльная, 29) Казіміраўская, 30) Карабанаўская, 31) Машэраўская, 32) Ямніцкая, 33) Тэкстыльная, 34) Цэнтральная, 35) Школьная, 36) Юбілейная, 37) Загорская, 38) Аўтазаводзкая, 39) Алтайская, 40) Вішнявецкая, 41) Габраўская, 42) Дзімітраўская, 43) Задняпроўская, 44) Мірная, 45) Астроўская, 46) Пушкінская, 47) Амсьціслаўская, 48) Асіпавіцкая паўночная, 49) Асіпавіцкая паўднёвая, 50) Прапойская, 51) Хоцімская, 52) Чавуская, 53) Чэрыкаўская, 54) Шклоўская гарадзкая, 55) Шклоўская сельская (Новыя Комсенічы). Пры гэтым, звыш паловы акругаў, а менавіта 31, прыпадала на Магілёў — 20 (№№ 27—46) і Бабруйск — 11 (№№ 3—13)[9].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads