Марсэлё Мартынс Марэна
балівійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марсэлё Мартынс Марэна (па-гішпанску: Marcelo Martins Moreno; нар. 18 чэрвеня 1987 году, Санта-Крус-дэ-ля-Сьера, Балівія) — балівійскі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Балівіі.
Remove ads
Кар’ера
Футболам займаўся ў Бразыліі, прафэсійную кар’еру распачаў у клюбе «Віторыя» ў адной зь ніжэйшых бразыльскіх лігаў. У сярэдзіне 2007 году перайшоў у «Крузэйру», а ў наступным годзе стаў асноўным гульцом каманды і найлепшым бамбардзірам Кубка Лібэртадорэс разам з парагвайскім футбалістам Сальвадорам Кабаньясам.
27 траўня 2008 году падпісаў кантракт з данецкім «Шахтарам», які выклаў за гульца 9 млн эўра[4]. Пасьля некаторы час правёў у арэндах, дзе выступаў няўдала. У 2012 годзе вярнуўся у Бразылію, дзе выступаў за шэраг клюбаў, у тым ліку за сваю былую каманду «Крузэйру». У лютым 2015 году перайшоў у склад кітайскага клюбу «Чанчунь Ятай»[5].
У складзе нацыянальнай зборнай Балівіі дэбютаваў 12 верасьня 2007 году ў матчы супраць зборнай Пэру.
Remove ads
Дасягненьні
«Віторыя»:
- Чэмпіён штату Баія: 2005, 2007
«Крузэйру»:
- Чэмпіён Бразыліі: 2014
- Чэмпіён штату Мінас-Жэрайс: 2008, 2014
«Шахтар»:
- Чэмпіён Украіны: 2011
- Уладальнік Кубка УЭФА: 2009
«Вэрдэр»:
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2009
«Фламэнгу»:
- Уладальнік Кубка Бразыліі: 2013
«Індэпэнд’ентэ дэль Вальле»:
- Уладальнік Супэркубка Эквадору: 2023
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads