Моталь
вёска ў Янаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мо́таль[2] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Ясельды. Цэнтар сельсавету Янаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 3998 чалавек, трэцяя велічынёй у вобласьці[a]. Знаходзіцца за 21 км на поўнач ад Янава, за 23 км ад чыгуначнай станцыі Янаў Палескі. Аўтамабільная дарога на Янаў.
Моталь — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны), на захадзе Палесься.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Моталь як прыватнае ўладаньне зьмяшчаецца ў актах Літоўскай мэтрыкі і датуецца 1422 годам. Пазьней паселішча ўваходзіла ў склад Пінскага княства.
У сярэдзіне XVI стагодзьдзя Моталь атрымаў статус мястэчка і, паводле рэвізіі 1555 году, меў Магдэбурскае права. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Моталь апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні. На 1886 год у мястэчку было 239 двароў, 2 царквы, капліца, юдэйскі малітоўны дом, школа, 13 крамаў, 7 корчмаў, праводзіўся кірмаш.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Моталь занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Моталь абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Моталь апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Драгічынскага павету Палескага ваяводзтва.
У 1939 годзе Моталь увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У 1954 годзе статус паселішча панізілі да вёскі, якая стала цэнтрам сельсавету. На 1940 год тут быў 871 двор, на 1997 год — 1797 (паводле іншых зьвестак — 1798), на 2005 год — 1739. У 2000-я гады Моталь атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».
- Мястэчка на старых здымках
- Рака Ясельда, 1916 г.
- Сядзіба, 1916 г.
- 1937 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XVIII стагодзьдзе: 1798 год — 617 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 586 муж., зь іх шляхты 3, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 70, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 512[4]; 1885 год — 2149 чал. (1056 муж. і 1093 жан.), зь іх 404 юдэі[5]; 1886 год — 2294 чал.
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 4390 чал.[6]; 1940 год — 4275 чал. (паводле іншых зьвестак — 5550 чал.[7]); 1979 год — 5264 чал.[8]; 1997 год — 4441 чал.[9] (паводле іншых зьвестак — 4684 чал.[8]); 1999 год — 4413 чал.[10]
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 4228 чал.[11]; 2010 год — 3998 чал.[1]
Трэцяя велічынёй вёска ў Берасьцейскай вобласьці (пасьля Альшанаў і Рубелю), да 2005 году — другая (пасьля Альшанаў).
Інфраструктура
У Моталі працуюць 2 сярэднія школы, школа мастацтваў, навучальна-вытворчы камбінат, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Remove ads
Забудова
Вуліцы і пляцы
У інвэнтарах 1552 і 1803 гадоў упамінаецца Спаская вуліца[13]. Апроч таго, у Моталі існавала Красная вуліца.
Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура
Моталь — традыцыйны цэнтар вырабу ручнікоў і кажухоў. Дзее Мотальскі краязнаўчы музэй.
Славутасьці

Каля Моталю знаходзяцца стаянкі каменнага і бронзавага вякоў.
- Царква Сьвятога Спаса (1888; мураўёўка)
Страчаная спадчына
- Сынагога
- Царква Сьвятога Спаса (XVIII ст.)
Асобы
У Моталі нарадзіўся першы прэзыдэнт Ізраілю Хаім Вайцман (1874—1952). Таксама з Моталю паходзяць амэрыканскія музычныя прад’юсэры Леанард Чэс(en) і Філіп Чэс(en), якія зрабілі вядомымі найбольш яскравых выканаўцаў блюзавае музыкі — Мадзі Ўотэрса(ru), Ўілі Дыксана(en), Како Тэйлар(en), Бо Дыдлі, Сані Бой Ўільямсана(ru), Чака Бэры.
Апроч таго, у Моталі нарадзіліся:
- Эт’ен Васэрзюг (па-француску: Etienne Wasserzug) (1860—1888) — біёляг
- Давыд Блох-Блюмэнфэльд(ru) (1884—1947) — сіянісцкі дзеяч, мэр Тэль-Авіву ў 1925—1927 гадох
- Мошэ Вайцман(ru) (1878—1957) — хімік
- Аляксандар Валадзько (нар. 1986) — футбаліст клюбу БАТЭ
- Гіта Дунія-Вайцман(ru) (1887—1975) — піяністка, пэдагог
- Хаім Ісраэлі (Гуценскі)(en)(1927—2011) — военачальнік
- Давыд Бартаў(ru) (народжаны Давыд Гуценскі, нар. 1924) — юрыст, дыплямат і грамадзкі дзеяч. Былы кіраўнік Натыву(ru)
- Ганна Вайцман(ru) (1886—1963) — хімік
- Шаўл Лібэрман(ru) (1898—1983) — камэнтатар і дасьледчык талмудычнай літаратуры. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Ізраілю (1976), прэзыдэнт Амэрыканскай акадэміі жыдоўскіх дасьледаваньняў
- Хая Вайцман-Ліхтэнштэйн(he) — дзяяч сіянісцкага руху
Remove ads
Літаратурныя ўзгадкі
- Яніў Ічковіц «Дачка мясьніка»
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads