Аляксандар Валадзько

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандар Валадзько
Remove ads

Алякса́ндар Па́ўлавіч Валадзько́ (нар. 18 чэрвеня 1986 году, Моталь, БССР) — колішні беларускі футбаліст і трэнэр. У 2012—2014 гадах правёў 9 гульняў за нацыянальную зборную Беларусі, у якіх забіў адзін мяч. Вядомы дзякуючы сваёй здольнасьці ў адборы, а таксама магутнымі й дакладнымі стрэламі здалёк, якія неаднойчы прыводзілі да голу ў браму супернікаў. Тройчы ўключаўся БФФ у сьпіс 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2009, 2011, 2012.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец берасьцейскага футболу. Першы трэнэр — Ігар Качула. У веку 19 гадоў пачаў прабівацца ў асноўны склад берасьцейскага «Дынама» праз два гады стаў паўнавартасным гульцом асноўнага складу каманды. Разам зь берасьцейскім клюбам стаў уладальнікам Кубку Беларусі. За «Дынама» правёў чатыры сэзоны, стаўшы адным зь лідэрам клюбу.

12 жніўня 2008 году стаў гульцом БАТЭ[3], які шукаў узмацненьня перад удзелам у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў. У барысаўскім клюбе Валадзько адразу прыдаўся да справы.

Thumb
Валадзько ў кашулі барысаўскага БАТЭ.

У Барысаве стаў дзейначаць у цэнтры поля, ад апорнай зоны да пазыцыі «пад нападнікам». Шматразовы ўдзельнік Лігі чэмпіёнаў, дзе забіў за клюб некалькі мячоў. Удзельнік Лігі Эўропы. Часам вызначаўся галамі здалёк, то бок 6 лістапада 2009 году ў матчы Лігі Эўропы супраць грэцкага АЕКу, запрыкмеціўшы далёкі выхад брамніка супернікаў, адважыўся на стрэл, які апынуўся голам. У сэзоне 2011 году часам выкарыстоўваўся на пазыцыі правага абаронцы, дзе, аднак, адчуваў сябе няўтульна. Гуляючы на гэтай пазыцыі 28 верасьня 2011 году ў хатнім матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Барсэлёны», здолеў адкрыць лік у матчы, але ўлучыўшы мяч ва ўласную браму (выніковы лік 0:5). 19 жніўня 2012 году падоўжыў кантракт з БАТЭ да канца 2015 году. 19 верасьня 2012 году забіў першы гол у браму францускага «Лілю», які дапамог БАТЭ атрымаць першую ў гісторыі перамогу ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў (3:1). Разам з барысаўскім клюбам атрымліваў перамогу ў сямі сэзонах айчыннага першынства запар.

У першай палове сэзону 2015 году адсутнічаў праз траўму, але з жніўня вярнуў месца ў пачатковым складзе. У сьнежні 2015 году падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[4]. У першай палове сэзону 2016 году рэдка зьяўляўся на полі, але пачынаючы зь ліпеня зноў пачаў трывала зьяўляцца ў стартавым складзе. У пачатку сэзону 2017 году ня меў сталага месца ў асноўным складзе, але ў траўні замацаваўся ў першай адзінаццатцы, заняўшы месца ў цэнтры паўабароны. У студзені 2018 году па заканчэньні кантракта пакінуў БАТЭ[5].

У студзені 2018 году перайшоў у казаскі клюб «Шахтар» з Караганды[6]. У складзе «Шахцёра» гуляў у стартавым складзе. У лістападзе 2018 году стала вядома, што карагандзінскі клюб ня будзе падаўжаць кантракт зь беларускім спартоўцам[7].

У сьнежні 2018 году падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[8]. Аднак, за асноўную каманду гэтак і ня выходзіў на поле, правёўшы некалькі матчаў за дубль. Ён таксама быў у запасе ў фінальным матчы Кубка Беларусі, дзе «Шахцёр» здабыў перамогу над «Віцебскам» (2:0). Па заканчэньні сэзону 2019 году пакінуў салігорскі клюб[9]. У студзені 2020 году вярнуўся ў барысаўскі БАТЭ[10]. Зьяўляўся на полі эпізадычна, звычайна заставаўся на лаўцы запасных.

Міжнародная

Удзельнік моладзевага чэмпіянату Эўропы 2009 году ў Швэцыі. У нацыянальнай зборнай Беларусі дэбютаваў 12 кастрычніка 2012 году ў матчы адборачнага турніру чэмпіянату сьвету 2014 году супраць зборнай Гішпаніі ў Менску (0:4). Забіў свой адзіны мяч за зборную 6 лютага 2013 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Вугоршчыны ў турэцкім Бэлеку (1:1).

Remove ads

Трэнэрская праца

У студзені 2021 году завяршыў кар’еру і ўвайшоў у трэнэрскі штаб БАТЭ[11]. У студзені 2022 году быў пераведзены трэнэрам у дублюючы склад клюбу[12]. Працаваў у дублі да сьнежня 2022 году[13]. У пачатку 2023 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб берасьцейскага «Дынама» ў якасьці трэнэра па фізычнай падрыхтоўцы[14]. Застаўся ў клюбе пасьля таго, як у красавіку 2023 году быў звольнены галоўны трэнэр Ігар Крывушэнка і прызначаны Аляксандар Юрэвіч. У верасьні 2023 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Дынама»[15]. У лютым 2024 году стаў трэнэрам у салігорскім «Шахцёры»[16].

Remove ads

Дасягненьні

«Дынама» Берасьце:

БАТЭ:

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads