Міжнародная электратэхнічная камісія

міжнародная арганізацыя па стандартызацыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Міжнародная электратэхнічная камісія
Remove ads

Міжнаро́дная электратэхні́чная камі́сія (па-ангельску: International Electrotechnical Commission, па-француску: Commission électrotechnique internationale) — некамэрцыйная, няўрадавая міжнародная арганізацыя стандартызацыі, якая падрыхтоўвае і публікуе міжнародныя стандарты па ўсіх электрычных, электронных і сумежных тэхналёгіях — абагульненых назвай «электратэхналёгіі». Стандарты МЭК рэгулююць значны абшар тэхналёгіяў ад вытворчасьці энэргіі, перадачы і дастаўкі яе да бытавых прыбораў і офіснага абсталяваньня, паўправаднікі, валаконную оптыку, батарэйкі, сонечную энэргію, нанатэхналёгіі, марскую энэргію і мноства іншых. МЭК таксама кантралюе тры глябальныя сыстэмы ацэнкі адпаведнасьці(en), якія вызначаюць, ці адпавядаюць абсталяваньне, сыстэма або складнікі міжнародным стандартам арганізацыі.

Хуткія факты Абрэвіятура, Дэвіз ...

Статус МЭК ахоплівае ўсе электратэхналёгіі ўключна з вытворчасьцю і перадай энэргіі, электроніку, магнэтызм і электрамагнэтызм, электраакустыку, мультымэдыя, тэлекамунікацыі і мэдыцынскія тэхналёгіі, а таксама зьвязаныя агульныя дысцыпліны, такія як тэрміналёгія і сымболіка, электрамагнэтычная сумяшчальнасьць, вымярэньні і прадукцыйнасьць, надзейнасьць, праектаваньне і распрацоўка, бясьпека і вакольнае асяродзьдзе.

Remove ads

Сяброўства

Thumb

     full members

     associate members

     affiliates

МЭК складаецца з арганізацыяў-удзельніц, якія называюцца нацыянальнымі камітэтамі, кожны зь якіх прадстаўляе ў МЭК электратэхнічныя інтарэсы сваёй краіны. Пад такімі маюцца на ўвахе вытворцы, пастаўцы паслуг, разьмеркавальнікі і прадаўцы, спажыўцы і карыстальнікі, дзяржаўныя ўстановы ўсіх узроўняў, прафэсійныя аб’яднаньні і саюзы, а таксама распрацоўнікі нацыянальных стандартаў.

Наступныя краіны складаюць МЭК:[1]

  • Поўныя сябры:
  • Асацыяваныя сябры (абмежаваныя правы галасаваньня і кіраваньня)[2]
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads