Навасёлкі (Глівінскі сельсавет)

вёска ў Глівінскім сельсавеце Барысаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Навасёлкі[1] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, на правым беразе ракі Бярэзіна, на ўсход ад шашы Р67. Навасёлкі ўваходзяць у склад Глівінскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Па пісьмовых згадках вядома з 18 стагодзьдзя. У 1755 г. да толькі што пабудаванай Глівінскай царквы была далучана ў якасьці філіі Навасёлкаўская царква. У 1773 г. сяло, 45 дымоў, у складзе маёнтку Глівін, уладаньне царквы. Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расейскай імпэрыі. У 1800 годзе 63 двары, 426 жыхароў, шляхецкая уласнасьць. У 1884 г. адчыненая школа граматы, у якой у 1890 г. вучыліся 12 хлопчыкаў і 1 дзяўчынка, а ў 1904 г. яна пераўтворана ў земскую. У 1897 г. вёска (74 двары, 542 жыхары, капліца) і фальварак (3 двары, 33 жыхары), у Глівінскай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні[2].

Remove ads

Насельніцтва

  • 2010 год — 269 жыхароў
  • 2008 год — 291 жыхар, 110 гаспадарак[3]
  • 1999 год — 343 жыхары

Адукацыя

Сярэдняя школа.

Інфраструктура

Клюб, фэльчарска-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўваньня насельніцтва, крама. Гаспадарчы сэктар — на захадзе[2].

Інфармацыя для турыстаў

За 14 км на паўднёвы захад ад гораду і чыгуначнай станцыі Барысаў, 85 км ад Менску. На паўночным захадзе цячэ р. Бярэзіна (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі ажыцьцяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы БарысаўБярэзань.

За 0,1 км на поўнач ад вёскі на правым беразе р. Бярэзіна разьмешчана гарадзішча[3].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads