Наносы (вёска)
вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нано́сы[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Кабыльніцкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
- 1868 год — зьяўлялася вёскай у складзе Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні. Налічвала 5 двароў і 60 жыхароў.
- 1904 год — вёска Занарачанскай воласьці Сьвянцянскага павету, насельніцтва складала 124 жыхары.
- 1908 год — вёска налічвала 12 двароў і 77 жыхароў.
- У 1935—1936 гадох вяскоўцы бралі актыўны ўдзел у Нарачанскім выступленьні рыбакоў.
- 12 кастрычніка 1940 году вёска ўвайшла ў склад Шэметаўскага сельсавету Сьвірскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- 5 жніўня 1954 году вёска ўвайшла ў склад Сырмескага сельсавету, 31 жніўня 1959 году — у склад Мядзельскага раёну.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- у 1960 годзе вёска налічвала 85 жыхароў.
- З 25 лютага 1971 году вёска знаходзілася ў складзе Нарачанскага курортнага пасялковага савету.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 21 жыхар
- 1999 год — 27 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 15 двароў, 29 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads