Олда
прозьвішча (Alda) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Олда (Ольда, Оўда), Голда (Голдзь), Аўда — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Алда, Галда або Олда (Aldo, Haldo, Olda) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова алд- (алт-) паходзіць ад гоцкага alds 'стары'[3] (з значэньнем мудрасьці[4]). Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Алдыка (Олдыка, Аўдзіка, Гольдзіка), Альдона, Аўтаўт. Адзначаліся германскія імёны Aldiko, Aldona, Altolt. Апроч таго, існуе іменная аснова аўд- (од-, от-), якая паходзіць ад гоцкага audags 'шчасьце, асалода'[5], германскага *auð 'багацьце, спор'[6][a].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Olda (Olt, Holt, Olto, Holto), Awdan, Aldegundis (Aldegunda), Aldir (< Aldheri), Oltman, Aldmirus (Oldmirus), Oldrzych (Holdrzych), Aldwigus[8].
У Прусіі бытавалі імёны: Aldegut[b] (1363 год)[10], Autor[c][12], Aldewisse[d] (1409 год)[14]. У 1604 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Johannes Aldus, Mimelensis Borussus, у 1608 годзе — Matthias Altt, Soldaviensis Borussus, у 1622 годзе — Georgius Aldt, Soldaviensis Borussus, у 1641 годзе — Christophorus Altus, Elbingensis Borussus, у 1642 годзе — Fridericus Aldus, Memelensis Prussus[15].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: двор ихъ отчиньи извечныи на имя Овдово… двор у Белици Овдово (9 траўня 1498 году)[16]; с ыменья его Овдовского… тое именье на Овдове (13 ліпеня 1503 году)[17]; Auda (1504 год)[18]; тры земли у волости Стоклишъскои… Овъдовъщыну (10 лютага 1561 году)[19]; з ыменья Олдова въ повете Лидскомъ[20], з ыменей своихъ въ повете Новогородскомъ лежачихъ, з Овдовичъ[21] (1567 год); въ маетности своей Ольдове въ повете Лидскомъ лежачой… кгрунту дворного Ольдовского… церкви Ольдовское… Ольдова (1635 год)[22]; iegomość pan Kazimierz Krzysztoph na Oldowie y Dziedzielowiczach Tryzna (28 сакавіка 1669 году)[23]; отецъ Клеменсъ на Ольдове и Лебеде Тризна (30 чэрвеня 1678 году)[24]; domek Adama Hołdziewicza (1690 год)[25]; Hołdowicze (1744 год)[26]; xiędzem Bonawenturą Hołdowiczem — exprowincyalem, gwardianem (17 верасьня 1754 году)[27][e].
Remove ads
Носьбіты
- Ян Альд (Jan Aldus) — выхадзец зь Місьні (Нямеччына), які ў 1586—1590 гадох навучаўся ў Папскай сэмінарыі ў Вільні[45]
- Адам Голдзевіч — віленскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1690 годзе
Галдзевічы і Равіч-Галдзевічы — літоўскія шляхецкія роды[46].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Голдаў (таксама Олдаў) у Лідзкім павеце[47].
У 1600 годзе ўпамінаецца маёнтак Ольдавічы ў Наваградзкім ваяводзтве[48].
На 1882—1909 гады існавалі маёнтак і вёска (сядзіба і фальварак) Голдавічы на гістарычнай Наваградчыне каля Ляхавічаў[49][50].
На гістарычнай Лідчыне існуе старажытная вёска Голдава (Олдава).
Remove ads
Заўвагі
- У «Слоўніку летувіскіх прозьвішчаў» прызнаецца брак тлумачэньня асновы алд- зь летувіскай мовы[7]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Aldguda[9]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Althar[11]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Haldowis[13]
- Таксама:
- Гаўдзіла (адзначалася старажытнае германскае імя Aldilo[28]): Гаўдзілевічы — літоўскі шляхецкі род[29];
- Алдан (адзначалася германскае імя Aldanus[30]): Marianna Ałdan (1841 год)[31];
- Альдзен, Ольдзэн (адзначалася старажытнае германскае імя Aldina[32], Aldin[33]): Ольдзэн (Oldzen) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[34], на 1906 год існавала вёска Альдзенішкі (Ольдзенішкі) у Дзьвінскім павеце Віцебскай губэрні[35], у гістарычнай Прусіі існуе вёска Аўдынішкі;
- Альтовін (адзначалася старажытнае германскае імя Altwin[36]): Ignacy Altowin (1780 год)[37];
- Аўдат (адзначаліся старажытныя германскія імёны Altad, Aldates[38] і Audat[39]): у 1589 годзе ўпамінаўся ўпіцкі зямянін Урбан Станіслававіч Аўдатовіч[40];
- Алтар (адзначалася старажытнае германскае імя Althar, Aldar[11]): Миколай Олтаръ Матысовичъ (1567 год)[41], на 1904 год існавала сядзіба Альдорына (Альдарына) у Смаленскім павеце Смаленскай губэрні[42];
- Эльдарад (адзначаліся старажытныя германскія імёны Aldrad і Elderad[43]): на 1906 год існаваў засьценак Эльдарады ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні[44]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads