Павал Рыбак
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Па́вал Рыба́к (нар. 11 верасьня 1983 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.
Remove ads
Кар’ера
Пачаў займацца футболам у Горадні, але потым апынуўся ў Менску. Гуляў за розныя клюбы, а ў 2011 годзе вярнуўся ў гарадзенскі «Нёман», дзе стаў асноўным цэнтральным абаронцам, зрэдку выкарыстоўваўся як апорны паўабаронца. Улетку 2014 году, пасьля зыходу з клюбу Івана Дзенісевіча, стаў капітанам каманды.
У сьнежні 2014 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[3]. У складзе «Шахцёра» трывала замацаваўся на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. У лістападзе 2015 году падоўжыў кантракт з салігорцамі[4]. У сэзоне 2016 году дапамог камандзе выйграць срэбраныя мэдалі чэмпіянату, а сам быў прызнаны найлепшым абаронцам турніру. У сьнежні 2016 году яшчэ на адзін сэзон падоўжыў пагадненьне з «Шахцёрам»[5]. У сэзоне 2017 году стаў таксама капітанам «гарнякоў». У кастрычніку 2017 году стала вядома, што Рыбак застанецца ў камандзе на наступны сэзон[6]. У студзені 2018 году зьявілася інфармацыя аб там, што абаронца можа пакінуць «Шахцёр»[7], аднак у выніку Павал застаўся ў клюбе, але толькі перадаў капітанства Андрэю Клімовічу. У сэзоне 2018 году быў гульцом стартавага складу і другі раз быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату Беларусі. Сытуацыя паўтарылася ў 2019 годзе, калі абаронца толькі ў ліпені не гуляў праз траўму і трэці раз быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату.
У сьнежні 2019 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Шахцёр», а ў студзені 2020 году стаў гульцом «Іслачы»[8]. Быў асноўным абаронцам каманды, з траўня па верасень не гуляў праз траўму, а пасьля вярнуўся ў склад. У студзені 2021 году перайшоў у барысаўскі БАТЭ[9]. Пачынаў сэзон 2021 году ў стартавым складзе каманды, з чэрвеня пачаў радзей зьяўляцца на полі. У студзені 2022 году па заканчэньні кантракту пакінуў клюб[10] і завяршыў прафэсійную кар’еру.
Remove ads
Трэнэрская праца
Пасьля завяршэньня кар’еры пачаў працаваць трэнэрам у акадэміі менскага «Дынама». У сьнежні 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі B[11].
Дасягненьні
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads