Перабродзьдзе
вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Перабро́дзьдзе[1] — колішняе места, цяпер вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі, паміж азёрамі Абстэрна і Набіста. Адміністрацыйны цэнтар Перабродзкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
- 25 лютага 1571: кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст надаў паселішчу Магдэбурскае права; лічыцца, што мясцовыя жыхары атрымалі мескія прывы як узнагароду за тое, што паказалі значнай асобе брод праз возера.
- 1629: нягледзячы на прывілеі, Перабродзьдзе не дасягнула значнага разьвіцьця — тут былі 3 дамы на рынку і 7 на вуліцы.
- 1782: уладальнік Перабродзкага староства Ю. Каскоўскі збудаваў драўляную вуніяцкую царкву Сьв. Юр’я; пры ёй існавала школа з 38 вучнямі, сярод якіх — 5 дзяўчынак.
- 1790: у Перабродзьдзі налічвалася 23 дамы і адна заезная карчма, колькасьць жыхароў складала крыху больш за 160 асобаў.
- 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.
- 3 чэрвеня 1792: атрымала герб «у блакітным полі гарчычная харугва з срэбнымі галунамі і манаграмай SA».[2]

- 27 траўня 1820, 17 чэрвеня 1823: пацьверджаньне расейскім Сэнатам мескіх правоў Перабродзьдзя.
- 1921: у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Браслаўскім павеце.
- верасень 1939: у складзе Беларускай ССР.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1882 год — 350 чал. (174 мужчыны і 176 жанчын)[3]; 1886 год — 328 чал., зь іх 253 праваслаўныя, 72 каталікі і 23 юдаісты
- XX стагодзьдзе: 1999 год — 331 чалавек
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 233 чалавекі
Славутасьці
- Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (1933)
- Царква Сьвятога Георгія (1910)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads