Першы дывізіён А чэмпіянату Бэльгіі па футболе 2021—2022 гадоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Першы дывізіён А 2021—2022 гадоў — 119-ы розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Бэльгіі, які праходзіў з 23 ліпеня 2021 году па 22 траўня 2022 году. Першым пасьля рэгулярнага сэзону быў «Юніён Сэн-Жыль», аднак па выніках чэмпіёнскага плэй-оф чэмпіёнам стаў «Бруге», які тым самым здабыў свой 18-ы тытул у найвышэйшым дывізіёне.

Клюбы

У турніры бралі ўдзел 18 клюбаў, зь якіх 16 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а два клюбы прасунуліся зь Першага дывізіёну Б — «Юніён Сэн-Жыль» і «Сэрэн». Гэтыя клюбы замянілі «Ваасьлянд Бэвэрэн» і «Мускрон».

Рэгулярны сэзон

Табліца

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Лік перамог; 3) Розьніца мячоў; 4) Забітыя мячы; 5) Лік гасьцявых перамог; 6) Розьніца мячоў у гасьцях; 7) Гасьцявыя забітыя мячы; 8) Дадатковыя матчы.
Заўвагі:
  1. Пераможца рэгулярнага сэзону кваліфікуецца ў Лігу канфэрэнцыяў, калі не здабудзе кваліфікацыю ў Лігу чэмпіёнаў у плэй-оф.

Вынікі гульняў

Больш інфармацыі Гаспадары↓ \ Госьці→, Анд ...
Крыніца: Soccerway
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.
Заўвагі:
  1. «Мэхэлен» не аправіў каманду на матч супраць «Аўд-Гэвэрлі», і пазьней яму прысудзілі тэхнічную паразу 0:5.
  2. Матч «Сэрэн» — «Юніён Сэн-Жыль» пачаўся 15 студзеня 2022 году, аднак пасьля першага тайму яго перарвалі пры ліку 0:2 на карысць «Юніёна Сэн-Жыль» з-за густога туману. Другі тайм дагулялі 18 студзеня 2022 году.
  3. Матч «Юніён Сэн-Жыль» — «Бээрсхот» перарвалі на 82-й хвіліне пры ліку 0:0 пасьля таго, як заўзятары гасьцявой каманды сталі кідаць рэчы на поле (у тым ліку піратэхніку), а некаторыя пералезьлі праз агароджу і пачалі бойку з заўзятарамі хатняй каманды. 16 красавіка 2022 году «Юніёну Сэн-Жыль» прысудзілі тэхнічную перамогу 5:0.
Remove ads

Плэй-оф

Плэй-оф I

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты без даданьня паловы пункту пры акругленьні пасьля рэгулярнага сэзону; 3) Месца па выніках рэгулярнага сэзону.

Плэй-оф II

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты без даданьня паловы пункту пры акругленьні пасьля рэгулярнага сэзону; 3) Месца па выніках рэгулярнага сэзону.
Заўвагі:
  1. «Гент» кваліфікаваўся ў раўнд плэй-оф Лігі Эўропы як пераможца Кубка Бэльгіі.

Пераходныя матчы

Па заканчэньні рэгулярнага сэзону прайшлі пераходныя матчы паміж «Сэрэнам», які заняў 17-е месца ў Першым дывізіёне А, і РВДМ, які заняў другое месца ў Першым дывізіёне Б. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабыў «Сэрэн», і клюбы засталіся ў сваіх лігах.

Першы матч

Больш інфармацыі РВДМ, 0:1 ...

Матч у адказ

Больш інфармацыі Сэрэн, 0:0 ...

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads