Пятро Парашэнка
Украінскі прадпрымальнік, палітычны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пятро́ Аляксе́евіч Парашэ́нка (па-ўкраінску: Петро Олексійович Порошенко; нарадзіўся 26 верасьня 1965 году, Балград, Адэская вобласьць, Украінская ССР) — пяты прэзыдэнт Украіны (2014—2019), прадпрымальнік, народны дэпутат Украіны 3-га, 4-га, 5-га і 7-га скліканьняў, міністар эканамічнага разьвіцьця і гандлю (з 23 сакавіка да 24 сьнежня 2012 року), міністар замежных справаў (з 9 кастрычніка 2009 да 11 сакавіка 2010), сябра Рады Нацыянальнага банку Ўкраіны (2007—2014). Заслужаны эканаміст Украіны.
25 траўня 2014 году абраны на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны, атрымаўшы паўнамоцтвы 7 чэрвеня 2014 году.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Пасьля сканчэньня з адзнакаю факультэту міжнародных адносін і міжнароднага права Кіеўскага ўнівэрсытэту імя Шаўчэнкі (1989) навучаўся ў асьпірантуры (1989—1992), працаваў асыстэнтам катэдры міжнародных эканамічных адносін.
У 1990—1991 — намесьнік генэральнага дырэктара Аб’яднаньня малых прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў «Рэспубліка». У 1991—1993 кіраваў АТ Біржавы дом «Украіна». У 1993—1998 — генэральны дырэктар ЗАТ «Украінскі прамыслова-інвэстыцыйны канцэрн».
У 1998 абраны ў Вярхоўную раду, уваходзіў у парлямэнцкую фракцыю аб’яднаных сацыял-дэмакратаў. На пачатку 2000 выйшаў з СДПУ(А) і стварыў фракцыю «Салідарнасьць» (пазьней — партыя). У складзе выбарчага блёку «Наша Ўкраіна» абіраўся дэпутатам у 2002 і 2006 роках.
Зь ліпеня 2004 року — намесьнік кіраўніка штабу кааліцыі «Сіла народу», з моманту стварэньня партыі «Наша Ўкраіна» — у яе кіраўніцтве.
8 лютага 2005 прызначаны сакратаром Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны. 5 верасьня 2005 пасьля вылучэньня супраць яго абвінавачваньняў з боку колішняга дзяржаўнага сакратара Аляксандра Зінчанкі падаў у адстаўку. Аднак ніводнае з высунутых абвінавачваньняў не пацьвердзілася, і суд абавязаў Зінчанку прынесьці публічныя прабачэньні.
З 22 лютага 2007 — старшыня Рады Нацыянальнага банку Ўкраіны.
9 кастрычніка 2009 пастаўлены міністрам замежных справаў Украіны.
23 сакавіка 2012 прызначаны міністрам эканамічнага разьвіцьця і гандлю Ўкраіны[4].
Са сьнежня 2012 року — народны дэпутат Украіны 7-га скліканьня, пазафракцыйны. З пачатку 2014 году — кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны на выбарах 2014 году.
25 траўня 2014 году абраны прэзыдэнтам Украіны. 7 чэрвеня 2014 году прайшла інагурацыя Пятра Парашэнкі. Ад Беларусі ў інаўгурацыі ўзяў удзел Аляксандар Лукашэнка[5].
Remove ads
Прэзыдэнцтва

Пятро Парашэнка ўзяў удзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2014 году; і паводле іх вынікаў атрымаў больш за палавіну (54,7%) галасоў выбарцаў, набыўшы такім чынам перамогу ў першым туры. На выбарах выступаў у альянсе зь Віталем Клічком (пра што было абвешчана 29 сакавіка 2014 году на зьезьдзе партыі «УДАР»). Сьлёган перадвыбарчай кампаніі Парашэнкі — «Жыць па-новаму» (укр. «Жити по-новому»).
У 2019 годзе заявіў пра намер балятавацца на другі тэрмін і свой удзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2019 году. Ў першым туры галасаваньня атрымаў 15,95%, другое месца пасьля Ўладзімера Зяленскага. Ў другім туры атрымаў 24,45%.
Remove ads
Прадпрымальніцтва
Свой бізнэс Пятро Парашэнка пачаў з продажу какава-бабоў. У 1990-я гады ён набыў колькі кандытарскіх прадпрыемстваў, аб’яднаўшы ў групу «Рашэн», якая стала найвялікшым вытворцам кандытарскіх вырабаў Украіны (шэсьць камбінатаў ва Ўкраіне й адна фабрыка ў Ліпецку ў Расеі).
На сёньняшні дзень бізнэс Парашэнкі ўключае ў сябе аўтамабільныя ды аўтобусныя заводы (Луцкі аўтамабільны завод, карпарацыя «Богдан»), верф «Ленінская кузьня», тэлеканал «5 канал» ды шэраг іншых прадпрыемстваў.
У 2013 годзе часопіс Forbes апублікаваў рэйтынг найбагацейшых людзей у сьвеце, у якім Пятро Парашэнка заняў 931 месца[6]. У 2014 годзе яго маёмасьць ацанілі ў 1,3 млрд даляраў. Яго холдынгу «Аграхарчінвэст» належала звыш 100 000 га зямлі ва Ўкраіне. Сярод іншага, яму належалі харчовае прадпрыемства «Падольле», «Днепрапятроўскі крухмала-патачны камбінат» і фінтэс-клюб «5-ы элемэнт». Кандытарскае прадпрыемства «Рашэн» вырабляла 320 найменьняў цукерак, тартоў і вафель абсягам 450 000 тонаў[7].
Навуковая дзейнасьць
У 2002 року абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Прававое рэгуляваньне кіраваньнем дзяржаўнымі карпаратыўнымі правамі ва Ўкраіне». Кандыдат юрыдычных навук. Аўтар манаграфіі «Дзяржаўнае кіраваньне карпаратыўнымі правамі ва Ўкраіне. Тэорыя фармаваньня правастасункаў» і нізкі навуковых публікацыяў. Суаўтар падручніку «Сучасныя міжнародныя эканамічныя стасункі».
23 сьнежня 2009 абраны Ганаровым прафэсарам Унівэрсытэту банкаўскай справы Нацыянальнага банку Ўкраіны. Заслужаны эканаміст Украіны.
Remove ads
Сям’я
Бацька — Парашэнка Аляксей Іванавіч (1936 г. н.) — генэральны дырэктар канцэрну «Укрпромінвест»; маці — Парашэнка Яўгенія Сяргееўна (1937—2004). У Пятра Парашэнкі быў старэйшы брат Міхаіл, які загінуў у дарослым узросьце.
Жонка — Марына Анатолеўна (1962 г. н.) — урач-кардыёлаг; сыны Аляксей (1985 г. н.) ды Міхаіл (2001 г. н.); дачкі Яўгенія (2000 г. н.) ды Аляксандра (2000 г. н.).
Remove ads
Узнагароды і прэміі
- Орден «За заслугі» II ст. (24 верасьня 1999) — за важкі асабісты ўнёсак у рэфармаваньне прамысловасьці Ўкраіны, актыўны ўдзел у законатворчай працы[8]
- Орден «За заслугі» III ст. (9 сьнежня 1998) — за шматгадовую сумленную працу, важкі ўнёсак у разьвіцьцё ўкраінскай дзяржаўнасьці[9]
- Заслужаны эканаміст Украіны (21 жніўня 1997) — за важкія здабыткі ў працы, высокае прафэсійнае майстэрства і з нагоды шостай гадавіны незалежнасьці Ўкраіны[10]
- Дзяржаўная прэмія Ўкраіны ў галіне навукі і тэхнікі (1999) — за стварэньне навукова-прамысловага комплексу па вырабніцтве сьвінцова-кісьлевых акумулятарных батарэяў (у складзе калектыву)[11]
- Ляўрэат Міжнароднай прэміі імя П. Орліка
- Ганаровая грамата Вярхоўнай Рады Ўкраіны
- Гішпанскі ордэн «За грамадзянскія заслугі» ступені Вялікага Крыжа
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads