Райца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ра́йца[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Зямчаткі. Цэнтар сельсавету Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 305 чалавек. Знаходзіцца за 16 км на паўднёвы захад ад Карэлічаў, за 35 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня; на аўтамабільнай дарозе Карэлічы — Наваельня.
Райца — старажытная вёска на гістарычнай Наваградчыне. Да нашага часу тут захаваліся сядзібна-паркавы комплекс Путкамераў і Спаская царква з плябаніяй, помнікі архітэктуры XIX ст.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра сядзібу ў Райцы датуецца 1530 годам[2]. У гэты час вёска знаходзілася ў валоданьні роду Раецкіх.
У дакумэнтах Візытаў уніяцкіх цэркваў Менскага і Наваградзкага сабораў 1680—1682 гадоў у Райцы ўпамінаецца царква ў гонар Раства Хрыстова, збудаваная з фундацыі Раецкіх. Сьвятаром у парафіі служыў а. Мікалай Раецкі, яму дапамагаў а. Андрэй Тамашэўскі. Парафія аб’ядноўвала 405 вернікаў[3] .
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Райца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Наваградзкім павеце[4]. У 1811 годзе пажар зьнішчыў старую царкву. У 1816—1817 гадох палкоўнік Канстантын Раецкі збудаваў новую Спаскую царкву. Яе будынак з бутавага каменю і цэглы выконваў ролю пазавальні Раецкіх. У царкве захоўваўся мясцовашанаваны абраз Божай Маці, пакрыты масіўнаю срэбнай рызай.
Перад ліквідацыяй Уніі ў 1839 годзе да парафіі Сьвятога Спаса (Перамяненьня Гасподняга) у Райцы Наваградзкага дэканату належылі 1661 вернік, якімі апекаваліся сьвятары: а. Язэп Гарбацэвіч (парах, 50 гадоў) і а. Міхал Бараноўскі (вікары, 30 гадоў). Парафіі належала 2 валокі зямлі, фундушавы капітал складаў 3000 рублёў срэбрам, а яе гадавы даход быў 150 рублёў срэбрам [5]. Па ліквідацыі Уніі царква належала рыма-каталікам, аднак па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) расейскія ўлады адабралі яе ў Сьвятога Пасаду і перадалі Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскаму патрыярхату).
У ХІХ ст. Райца належала брату каханай Адама Міцкевіча Марылі — Юзэфа Верашчакі. У 1897 годзе Верашчакі прадалі маёнтак Путкамерам (унукам Марылі). У 1910 годзе яго атрымала ў пасаг дачка Яніна, пабраўшыся шлюбам з прафэсарам Кракаўскага ўнівэсітэту Адамам Жултоўскім.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Ўзду занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Райца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Райцаўскай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[6]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад Беларускай ССР[7]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Райца апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. Напярэдадні Другой сусьветнай вайны Жултоўскія падаравалі свой маёнтак разам з домам, бібліятэкай, калекцыямі малярства і антыкварыяту сёстрам-палатынкам, а самі канчаткова перабраліся жыць у Кракаў.
У 1939 годзе Райца ўвайшла ў БССР. Па Другой сусьветнай вайны ў колішнім шляхецкім доме разьмясьціўся шпіталь, пазьней — лякарня і паліклініка, потым — вясковая амбуляторыя. У канцы 1990-х гадоў будынак апусьцеў і, як і парк, пачаў прыходзіць у заняпад. У 2009 годзе моцна занядбаны будынак набыла сям’я мастакоў, якія забавязаліся стварыць тут прыватны дом-музэй саломкі і сучаснага мастацтва[2].
За савецкім часам улады спрабавалі разбурыць царкву трактарамі. Аднак, зрабіць гэтага ня здолелі і далі рады толькі зрынуць статую Панны Марыі з фасаду ды пабурылі дэкаратыўныя вежы і кантрафорсы, якія ўмацоўвалі будынак. Помнік адбудавалі ў 2000-я гады як царкву Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату пад тытулам Сьвятой Барбары.
На 2001 год у Райцы было 119 двароў. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
- Райца на старых здымках
- Сядзіба. Т. Барэці, да 1894 г.
- Сядзіба. Т. Барэці, да 1894 г.
- Сядзіба. Т. Барэці, да 1894 г.
- Сядзіба. Я. Булгак, 1910 г.
- Царква. Т. Барэці, да 1894 г.
- Царква, каля 1900 г.
- Царква, 1916—17 гг.
- Царква. А. Віслоцкі, 1923 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XX стагодзьдзе: 1999 год — 319 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 320 чал.[8]; 2010 год — 305 чал.
Інфраструктура
У Райцы працуюць сярэдняя школа, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Плябанія (ХІХ ст.)
- Слуп з гербам Раецкіх — «Лебедзь»
- Сядзібна-паркавы комплекс Путкамераў (XVIII—ХІХ стагодзьдзі)
- Царква Сьвятога Спаса (1817; Сьвяты Пасад, цяпер царква Сьвятой Барбары Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату)
Галерэя
- Краявіды Райцы
- Агульны выгляд
- Спаская царква
- Брама
- Слуп з гербам
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads