Рашаў
былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ра́шаў[1] — былая вёска ў Беларусі, каля ракі Брагінкі. Уваходзіў у склад Хвойніцкага райсавету Гомельскай вобласьці. Знаходзіцца за 16 км на паўночны ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Хвойнікаў, на аўтамабільнай дарозе Хвойнікі — Рэчыца.
Remove ads
Гісторыя
Карона Каралеўства Польскага

Ці не ўпершыню Рашаў згаданы ў судовым дэкрэце ад 12 чэрвеня 1618 году. Справа датычылася насланьня людзей панства Гальшкі і Міхала Лозкаў з добраў Юравічы на грунты маёнтку Хвойнікі пана Мікалая Харлінскага і забраньня паташу, нападу на карчму Рашаў. У акце ад 7 чэрвеня 1623 году аб наезьдзе на Астраглядаўскі маёнтак і замак, мястэчка Новы Харленж (Хвойнікі) і прыналежныя ім паселішчы названа таксама "wieś Raszow"[2]. Месьцілася паселішча ў Кіеўскім ваяводзтве Каралеўства Польскага.
Ад тых часоў і да рэформавага пэрыяду ў складзе Расейскай імпэрыі (1860-я гады) Рашаў мусіў належаць тым самым уладальнікам, што і Хвойнікі з Астраглядамі, г. зн. пасьля Харлінскіх, ад 1624 г. – панам Мікалаю Абрамовічу, Максыміліяну Бжазоўскаму, князям Шуйскім, сямейству Прозараў. Але да канца XVIII ст. вёска ўжо ня згадвалася, магчыма, праз тое, што яе жыхары яшчэ ў другой палове XVII ст. пераселеныя ў больш шматлюднае месца, у межы Астраглядавіцкага ключа, дзе заснаваны быў хутар Рашаўцы. Пазьней Рашаў адроджаны як слабада.
Расейская імпэрыя


Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) вёска — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[3]. У крыніцы, заснаванай як быццам на матэрыялах рэвізіі 1795 году, вёска Рашаў згаданая сярод уладаньняў пана Людвіка[a] Прозара, якія былі перайшлі «в казну», але потым «по высочайшему повелению» вернутыя пані Луізе (з князёў Шуйскіх) Прозаравай, спадчыннай іх уладальніцы[4]. Паводле рэвізіі 1795 г. Слабада Рашаў, у якой налічвалася 7 двароў з 15 жыхарамі мужчынскага і 18 жаночага полу, была ў заставе ад пані Людвікі з князёў Шуйскіх Прозар у мсьціслаўскага стольніка Юстыніяна Фурса. Прозьвішчы жыхароў – Добаш, Аўдзеенка, Душкевіч, Ярац[5]
У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.», засьведчана, што 71 жыхар вёскі Рашаў абодвух полаў і 2 вайскоўцы належалі да прыходу Сьвята-Мікалаеўскай царквы ў сяле Маладуша[6].
У парэформавы час Рашаў адміністрацыйна належаў да Маладушскай воласьці. На 1876 і 1879 гады жыхары Рашава заставаліся прыхаджанамі Мікалаеўскай царквы ў Маладушы[7]. Згодна зь перапісам 1897 году, дзейнічала хлебазапасная крама. На 1909 год у вёсцы Рашаў — 21 двор з 165 жыхарамі[8].
Найноўшы час
У 1931 годзе арганізаваны калгас. У чэрвені 1943 году акупанты цалкам спалілі вёску і забілі 11 жыхароў. 27 вяскоўцаў загінулі на франтах.
Remove ads
Насельніцтва
- 1795 год — 7 двароў, 33 жыхары.
- 1816 год — 28 двароў.
- 1850 год — 64 жыхары.
- 1897 год — 165 жыхароў (згодна зь перапісам).
- 1930 год — 46 двароў, 247 жыхароў.
- 1940 год — 51 двор, 259 жыхароў.
- 1959 год — 220 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — жыхароў няма.
Забудова
Плян Рашава складаўся з простай мэрыдыяннай вуліцы, да якой на поўдні далучалася зьлёгку скрыўленая вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу[9].
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads