Рэкта (Жлобінскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэ́кта[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Луцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 757 чал. (2010). Знаходзіцца за 16 км на поўнач ад места Жлобін, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Луцкая (лінія Жлобін — Магілёў), за 100 км ад Гомелю.
На ўсходзе і поўначы мэліярацыйныя каналы. У 1986 годзе былі пабудаваныя цагляныя дамы на 55 кватэр, у якіх разьмясьціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй тэрыторыяў у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Remove ads
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядомая з пачатку XX стагодзьдзя як сяло ў Лукаўскай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. У 1909 годзе фальварак, 270 дзесяцін зямлі. У 1924 годзе ў выніку парадкаваньня земляў фальварку былі створаны пасёлкі Зялёны Крыж і Лозкі (не існуюць). У 1929 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны лётчык». У часе Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 29 двароў, забілі 17 жыхароў. У баях каля вёскі ў чэрвені 1944 году загінулі 97 савецкіх салдатаў (пахаваныя ў брацкай магіле ў цэнтры). На франтах загінулі 36 жыхароў. З 30 красавіка 1948 году да сьнежня 1993 году цэнтар Рэкцянскага сельсавету Жлобінскага раёну. У 1962 годзе да вёскі далучаныя суседнія вёскі Вялікі Лес, Новы Мазалаў. Цэнтар саўгасу «Рэкцянскі». Працуюць пачатковая школа, Дом культуры, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, дзіцячыя ясьлі-сад, аддзяленьне сувязі, крама.
У склад Рэкцянскага сельсавету ўваходзілі: да 1962 году вёскі Вялікі Лес, Новы Мазалаў (у наш час не існуюць).
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1909 — 1 двор, 14 жыхароў; 1940 — 137 двароў, 548 жыхароў; 1959 — 122 жыхары (паводле перапісу); 1999 — 853 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 277 гаспадарак, 776 жыхароў[2]; 2010 — 757 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads