Старая Рудзіца
вёска ў Бараўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стара́я Рудзі́ца[1] — вёска ў Бараўскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. За 5 км ад Койданава, 43 км ад Менску, 6 км ад чыгуначнай станцыі Негарэлае.
Remove ads
Гісторыя
Вядома з XVI стагодзьдзя як Рудзіца (Старая Рудзіца). У 1588 годзе належала Радзівілам, уваходзіла ў Койданаўскае графства. Каля вёскі былі садкі для разьвядзеньня рыбы, вадзяныя млыны, 54 валокі зямлі. З 1793 году ў Койданаўскай воласьці. У 1865 годзе адкрыта царкоўна-прыходзкая школа, вучыліся 37 хлопчыкаў. У 1881 годзе была Сьвята-Праабражэнская праваслаўная царква (пабудавана ў 1756). У канцы XIX ст. у царкве служыў сьвятар Уладзімер Квяткоўскі, у Рудзіцкім народным вучылішчы настаўнікам быў Іван Іванавіч Дарашкевіч. У 1909 годзе былі маёнтак Рудзіца, 1 двор, 32 жыхары, сяло Рудзіца, 5 двароў, 60 жыхароў, фальварак Рудзіца, 1 двор, 10 жыхароў, засьценак Рудзіца, 3 двары, 51 жыхар. У вёсцы знаходзіцца помнік на магіле ахвяраў фашызму, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Remove ads
Насельніцтва
- 20 стагодзьдзе: 1996 год — 90 двароў, 275 жыхароў; 1999 год — 282 жыхары
- 21 стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 92 двары, 281 жыхар; 2010 год — 322 жыхары
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads