Стары Фальварак

вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Стары́ Фальва́рак[1] (таксама — Падво́рак[1]; з 1964 году — Пабе́днае[1]) — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, на ўсход ад шашы Р36, за 6 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 73 км на захад ад чыгуначнай станцыі Ельску. Стары Фальварак уваходзіць у склад Лельчыцкага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вядомы з 2-й палавіны XIX — пачатку XX стагодзьдзя як хутар Лельчыцкай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні. У 1964 годзе паселішча перайменавалі.

У красавіку 1943 году нямецкія захопнікі спалілі вёску і забілі 10 жыхароў.

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 17 двароў, каля 70 жыхароў; 1917 год — 23 двары, 193 жыхары; 1940 год — 54 двары, 274 жыхары; 1998 год — 91 двор, 228 жыхароў; 1999 год — 239 жыхароў; 2000 год — 93 двары, 236 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 215 жыхароў

Інфраструктура

Пачатковая школа, клюб, крама. Дзейнічае экспэрымэнтальная база «Убарць».

Выхадцы

Радзіма генэрал-маёра Дз. I. Маркоўскага.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads