Старынкі 2
вёска ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стары́нкі 2[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Сваткаўскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Вядома з XVII стагоддзя. У 1652 годзе — сяло. З 1793 году ў Расейскай імпэрыі. У 1846 годзе — 18 двароў, 179 жыхароў, у складзе маёнтка Вузла Вялейскага павету, уладаньне графу Тызэнгаўза. У 1875 годзе ў вёсцы адкрыта школа граматы. Паводле перапісу 1897 года — 34 двары, 247 жыхароў. У 1904 годзе — вёска, 279 жыхароў і засьценак 44 жыхары.
У Першую сусьветную вайну пад нямецкай акупацыяй. У 1921—1939 гадах у складзе Польшчы, у складзе гміны Мядзел Пастаўскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1921 годзе ў вёсцы 55 двароў і 302 жыхары[2], у засценку 8 двароў і 59 жыхароў.
З верасьня 1939 году ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 году ў Сваткаўскім сельсавеце Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці. З 20 верасьня 1944 году ў Маладэчанскай вобласьці. У 1940 годзе 59 двароў, 309 жыхароў. Арганізаваны калгас імя Варашылава.
У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 3 дамы і зьнішчылі 4 вяскоўцаў, яшчэ чатыры загінулі на партызанскім фронце.
У 1949 годзе ў вёсцы аднавілі калгас.
Remove ads
Насельніцтва
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads