Сьвятлана Кацуба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьвятлана Пятроўна Кацуба (нар. 6 жніўня 1959, Катоўск, Адэская вобласьць, УССР, СССР) — беларуская юрыстка рэжыму Лукашэнкі, чалец Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Рэспублікі Беларусь ад Гомельскай вобласьці з 2009 году. Кандыдат юрыдычных навук (1999), дацэнт (2000). Фігурантка санкцыйных сьпісаў ЭЗ, ЗША, шэрагу іншых краінаў.
Remove ads
Біяграфія
У 1978 годзе скончыла Гомельскую музычна-пэдагагічную вучэльню. З 1978 па 1984 год працавала настаўніцаю пачатковых клясаў СШ № 45 Гомлю.
З 1984 па 1986 год працавала мэтадыстам мэтадычнага кабінэту гарадзкога аддзелу адукацыі Гомлю.
У 1985 годзе скончыла Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт паводле спэцыяльнасьці «Гісторыя».
З 1986 па 1993 год працавала выкладчыцаю дысцыплінаў «Грамадазнаўства» й «Асновы дзяржавы й права» у Гомельскай пэдагагічнай вучэльні.
У 1993 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт паводле спэцыяльнасьці «Правазнаўства». З 1994 па 1999 год працавала старшым выкладчыкам катэдры правазнаўства Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Ф. Скарыны.
У 1999 годзе скончыла асьпірантуру пры Інстытуце філязофіі й права НАН Беларусі.
З 1999 году працавала загадчыцаю катэдры «Гаспадарчае права» Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту імя П.В. Сухога.
З 2016 году працавала загадчыцаю катэдры «Сацыяльна-гуманітарных і прававых дысцыплінаў» Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту імя П.В. Сухога.
Remove ads
Узнагароды
- ганаровая грамата Рады Міністраў Рэспублікі Беларусь (2002);
- ганаровая грамата Гомельскай гарадзкой Рады дэпутатаў (2008);
- грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2009).
Санкцыі ЭЗ, ЗША й іншых краінаў
У 2011 годзе, пасьля правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2010 году, якія Эўрапейскім Зьвязам былі прызнаныя недэмакратычнымі, а таксама сілавога разгону Плошчы 2010 была ўключана ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[1][2]. У 2012 годзе Рада Эўрапейскага зьвязу[прыбраць шаблён] прызнала Кацубу адказнаю як чальца ЦВК за парушэньне міжнародных выбарчых стандартаў на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году, потым і на парлямэнцкіх выбарах 2012 году[3][4]. Эўрапейскія санкцыі былі зьнятыя 15 лютага 2016 году[5].
31 жніўня 2020 году Кацуба была ўключана ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію й забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі яна арганізавала й падтрымала фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня й наступнае гвалтоўнае здушэньне мірных пратэстаў»[6].
2 кастрычніка 2020 году Кацуба зноўку трапіла ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[7][8]. Пры абгрунтаваньні ўвядзеньня санкцыяў было адзначана, што Кацуба як чалец ЦВК нясе адказнасьць за парушэньне правілаў выбарчага працэсу падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году: невыкананьне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасьці ды празрыстасьці й фальсыфікацыю іхніх вынікаў[9]. Разам з калегамі па ЦВК Кацуба, у прыватнасьці, на фальшывых падставах арганізавала нядопуск некаторых кандыдатаў ад апазыцыі(be) й увяла непрапарцыйныя абмежаваньні для назіральнікаў на выбарчых участках, а таксама забясьпечыла прадузяты склад выбарчых камісіяў, якія знаходзіліся пад наглядам ЦВК[9]. 20 лістапада да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя й Украіна[10]. Акрамя таго, Кацубу ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[11][12], Канада[13], Швайцарыя[14][15][16].
21 чэрвеня 2021 году Кацуба таксама была ўнесена ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[17][18].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads