Сьвіцязь
возера ў Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Remove ads
Сьвіцязь — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Моўчадзі, на водападзеле басэйнаў Нёману і Шчары. Знаходзіцца на мяжы Наваградзкага і Карэліцкага раёнаў Гарадзенскай вобласьці, за 20 км на паўднёвы ўсход ад Наваградку, за 3 км на поўдзень ад гістарычнага мястэчка Валеўкі. Плошча паверхні возера 2,24 км². Даўжыня 1,7 км, найбольшая шырыня 1,6 км. Найбольшая глыбіня дасягае 15 м, сярэдняя складае 3,5 м. Аб′ём вады 7,84 млн м³.
Возера
Сьвіцязь
лац. Śviciaź
Сьвіцязь на мапе Беларусі ![]() ![]() Сьвіцязь | |||||||||||||||||||
![]() |
Выкарыстоўваецца выняткова дзеля рэкрэацыі, на беразе возера месьціцца пансіянат «Сьвіцязь»[1]. Уваходзіць у склад Сьвіцязянскага заказьніку[2].
Remove ads
Назва
Гідронім «Сьвіцязь» супастаўляюць з германскім асабовым імем «Hviting», дзе «h» суадносіцца з балтыйска-славянскім «š/s»[3].
Апісаньне
Знаходзіцца на паўднёвым схіле Наваградзкага ўзвышша на вышыні 258 мэтраў над узроўнем мора. Вадазбор буйнаўзгорысты, пераважна складзены зь лёсападобных суглінкаў. Паходжаньне карставае, утварылася ў выніку прасадкі глебы ў падземныя пускі. Катлавіна суфазійнага тыпу, мае форму варонкі, слаба выцягнутая з поўначы на поўзень. Рэльеф дна роўны, доля глыбіняў большых за 10 мэтраў складае толькі 2% плошчы. Дно каля берагоў пясковае. Схілы катлавіны парасьлі лісьцевым, месцамі іглічным лесам, на поўдні і паўднёвым захадзе забалочаныя, тарфяністыя.
З возера выцякае рака Сваротва, прыток Моўчадзі. Практычна заўсёды ўзровень вады ў возеры аднолькавы.
Remove ads
Флёра і фаўна
У возеры растуць лабэлія Дортмана і палушнік азёрны, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі. Сустракаюцца каўлінія гнуткая і рэдкі від прыбярэжнік аднакветкавы.
У возеры водзяцца платва, краснапёрка, карасі, шчупакі, пескары, акуні, але пераважаюць ліні. Перавага апошніх тлумачыцца іхнай здольнасьцю разводзіцца ва ўмовах асяродзьдзя з паніжанай рэакцыяй вады, што для іншых відаў рыбаў ёсьць фактарам стрымліваньня.
Легенда

Народнае паданьне расказвае, што некалі даўно на месцы возера быў горад Сьвіцязь, дзе князяваў ці то князь Мірскі, ці то князь Тугай, хаўрусьнік вялікага князя Міндоўга, сталіца якога была ў Наваградку. У часе вайсковай кампаніі з рускімі (валынскімі) князямі хаўрусьнікі пацярпелі паразу і над горадам навісла небясьпека, дзе заставаліся адныя жанчыны і дзеці. Каб пазьбегнуць варожага зганьбаваньня, яны зьвярнуліся да багоў і іх голас быў пачуты — горад праваліўся пад зямлю, а на яго месцы ўтварылася прыгожае возера[3].
З душаў няскораных жанчын утварыліся прыгожыя кветкі-цары — легендарныя белыя вадзяныя кветкі, якія зацьвітаюць на возеры як вечны напамін пра тыя падзеі[4].
Паданьне кажа, што і дагэтуль на возеры можна пачуць стогны сьвіцязянак — мітычных насельніц возера, якія ўяўляюцца белатварамі дзяўчынамі з даўгімі распушчанымі валасамі. Злоўленая ў невад сьвіцязянка апавядала сумную гісторыю свайго гораду[5].
Remove ads
У літаратуры і мастацтве
Сюжэт пра затоплены горад актыўна выкарыстоўваўся паэтамі—філяматамі ў XIX стагодзьдзі для сваіх балядаў. Першым, хто ў вершаванай форме апавёў мясцовы сюжэт стаў паэт Ян Чачот («Сьвіцязь»)[6], за ім — Адам Міцкевіч, а потым — і Тамаш Зан («Сьвіцязь-возера»)[6]. Лічыцца, што менавіта апошні распавёў Яну Чачоту, пачутае ў мясцовых жыхароў паданьне пра затоплены горад[6]. Усе яны назвалі свой балядавы варыянт распрацоўкі тэмы паводле аднайменнай назвы возера — «Сьвіцязь». Адам Міцкевіч працягнуў тэму чароўнага возера ў балядзе «Сьвіцязянка».
- Сьвіцязь у мастацтве
- XIX ст.
- 1867 г.
- 1869 г.
- 1885 г.
- Ю. Фалят, 1883—1884 гг.
- К. Альхімовіч «Сьвіцязянка», 1898—1900 гг.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads