Сяргей Новік
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сярге́й Но́вік (нар. 10 траўня 1993 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Remove ads
Кар’ера
З 2010 году выступаў за дубль менскага «Дынама». Сэзон 2012 году правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010», дзе быў гульцом асноўнага складу. У пачатку 2013 году быў аддадзены ў арэнду мазырскай «Славіі», у складзе якой дэбютаваў у Найвышэйшай лізе. У жніўні 2013 году быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан» да канца сэзону[3], дзе выступаў пераважна за дубль, у асноўным складзе згуляў толькі ў адным матчы.
У сакавіку 2014 году падпісаў кантракт з клюбам «Віцебск»[4]. Прапусьціўшы пачатак сэзону, пазьней быў гульцом асноўнага складу віцебскага клюбу. У жніўні 2014 году, пасьля прыходу ў клюб больш дасьведчаных гульцоў, трапіў на лаўку і толькі часам выходзіў на замену. У кастрычніку 2014 году кантракт зь «Віцебскам» быў скасаваны на ўзаемную згоду бакоў[5].
У красавіку 2015 году падпісаў кантракт з клюбам «Смалявічы-СТІ»[6]. Згуляўшы ў дзевяці матчах Першай лігі, у канцы ліпені пакінуў клюб[7]. У красавіку 2017 году падпісаў кантракт з клюбам «Баранавічы»[8]. У лютым 2018 году перайшоў у клюб ЮАС[9]. У красавіку 2019 году выступаў за клюб «Андэрдог»[10], а ў жніўні таго ж году прыяднаўся да «Маладэчна». У красавіку 2020 году зноў стаў гульцом «Баранавічаў». Пакінуў каманду ў красавіку 2021 году і неўзабаве далучыўся да «Астраўца», якому паводле вынікаў сэзону 2021 году дапамог здабыць перамогу ў Другой лізе. У ліпені 2023 году пакінуў «Астравец»[11]..
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads