Тарнаполь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тарнаполь
Remove ads

Тарнапо́ль (па-польску: Tarnopol, на мясцовай беларускай гаворцы: Тарнапо́ль[2], Тарнаполе[3]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.

Хуткія факты
Remove ads

Насельніцтва

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Семяноўка[4]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[5]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя

Thumb
Тарнаполь на старой карце.

Першыя пісьмовыя зьвесткі пра вёску зьвязаны зь Янам Валянцінам Вянгэрскім(pl), уладальнікам маёнтку ў суседняй Луцы. На месцы сёньняшняга Старога Двору ў канцы 18 ст. пабудаваў ён новую сядзібу, а ў Тарнопалі дадатковы дом. Калі галоўная сядзіба згарэла ў 1833 годзе, Тарнаполь стаў цэнтрам маёнтку. Ужо ў 1842 годзе ўладальнікам Тарнопаля быў Францішак Мянчынскі, але неўзабаве ўладала тут сямя Бялінскіх. Пабудавалі яны невялікі фальваркі ў Полымі, Мастках, Кругліку і Людвінаве (названым так у гонар Людвіка Бялінскага). Толькі ў 1907 годзе Бялінскія прадалі свой маёнтак у Тарнаполі і Луцы мясцовым мужыкам Пятру Буры і Міколе Рыгоравічу[2]. У міжваенны пэрыяд Тарнаполь прыналежаў да гміны Тарнаполь (сядзіба гміны знаходзілася ў Луцы) Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 36 жыхароў (24 беларускай нацыянальнасьці і 12 палякаў, пры чым 30 праваслаўных і толькі 6 каталікоў)[6].

Remove ads

Ураджэнцы

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads