Тым Бэрнэрз-Лі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сэр Ты́маці Джон «Тым» Бэ́рнэрз-Лі́ (анг. Timothy John «Tim» Berners-Lee; нарадзіўся 8 чэрвеня 1955 году, Лёндан, Вялікабрытанія)[12] — брытанскі інжэнэр, кампутарны спэцыяліст і прафэсар МТІ, якога зьвязваюць са стварэньнем інтэрнэту, першыя прапановы па якім зьявіліся ў сакавіку 1989 году.[13] 25 сьнежня 1990 году з дапамогай Робэрта Каё і маладых студэнтаў у CERN ён ажыцьцявіў першае злучэньне HTTP-кліента з сэрвэрам праз Інтэрнэт.
Дырэктар Кансорцыюма Сусьветнага павуціньня (W3C; анг. World Wide Web Consortium), які працуе з мэтай далейшага разьвіцьця Сеціва. Заснавальнік Фундацыі Сусьветнага павуціньня(en), старэйшы дасьледчык кампаніі і ганаровы кіраўнік-заснавальнік лябараторыі інфарматыкі і штучнага інтэлекту ў Масачусэцкім тэхналягічным інстытуце (CSAIL). Дырэктар Ініцыятывы па навуковым дасьледваньні сеціва (анг. The Web Science Research Initiative (WSRI)) і сябра дарадчай рады Цэнтру калектыўнага інтэлекту МТІ.[14] У красавіку 2009 году быў абраны сябрам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША.[15]
Remove ads
Біяграфія
Бэрнэрз-Лі нарадзіўся ў Лёндане і быў адным з чатырох дзяцей, народжаных у сям’і Мэры Лі Ўудс і Конўэя Бэрнэрза-Лі[16]. Ягоныя бацькі працавалі над першым камэрцыйным кампутарам Ferranti Mark 1. Тымаці наведваў пачатковую школу Шын Маўнт, а потым перайшоў у школу Эмануэл, што месьцілася на паўднёвым захадзе Лёндану, дзе навучаўся з 1969 па 1973 год. Потым навучаўся ў Кўінз-коледж у Оксфардзе, з 1973 па 1976 гады, дзе ён атрымаў першаклясную ступень бакаляўра мастацтваў у галіне фізыкі[16]. У гэты ж час Бэрнэрз-Лі вырабіў кампутар са старога тэлевізара, які ён выкупіў у рамонтнай майстэрні[17].
Пасьля заканчэньня школы Бэрнэрз-Лі працаваў інжынэрам у тэлекамунікацыйнай кампаніі Plessey у Дорсэце. У 1978 годзе ён далучыўся да Нэша ў Фэрндаўне, дзе дапамог стварыць праграмнае забесьпячэньне для прынтараў[16].
Remove ads
Выбраныя прафэсійныя адзнакі і ўзнагароды
- У 1994 годзе стаў адным з толькі шасьці сябраў Залі славы Сусьветнага сеціва.
- У 1999 годзе часопіс «Тайм» назваў Бэрнэрза-Лі адным са 100 найбольш важных асобаў ХХ стагодзьдзя.[18]
- У 2001 годзе абраны сябрам Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навукаў.
- У красавіку 2004 году першым атрымаў фінскую ўзнагароду Millennium Technology Prize.[19]
- У 2004 годзе атрымаў ад брытанскай каралевы рыцарскі тытул Рыцара-камандора Ордэна Брытанскай імпэрыі.[20]
- У 2005 годзе названы найвялікшым брытанцам 2004 году — за свае дасягненьні і за выказваньне традыцыйных брытанскіх рысаў «няўпэўненасьці ў сабе, рашучасьці, вострага сэнсу гумару і здольнасьці прыстасоўвацца».[21]
- У 2007 годзе названы брытанскай газэтай «Тэлеграф» першым (разам з Альбэртам Гофманам) у сьпісе 100 найвялікшых жывых геніяў.[22]
- У 2011 годзе разам з Эвансам Вадонга і Тэдам Тэрнэрам атрымаў узнагароду Міхаіла Гарбачова «Чалавек, які зьмяніў сьвет».
- Вынаходніцтва Бэрнэрза-Лі атрымала сваё прызнаньне праз удзел вучонага ў цырымоніі адкрыцьця Алімпійскіх гульняў у Лёндане 27 ліпеня 2012 году.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads