Шубічы
вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шу́бічы[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Шаняўскога сельсавету. Знаходзіцца за 5 км на захад ад Пружанаў, 17 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Remove ads
Геаграфія
Даўней вёска з усіх бакоў была акружаная лесам. Лес з поўначы (Камароўшчына), бярозавы гай з захаду (Казюмрынак) і сасновы бор з усходу захаваліся. З поўдню за ворнымі землямі і поплавам пачынаўся малады алешнік (Пагоня), за савецкім часам пасьля мэліярацыі пераўтвораны ў ворыва[3].
Мінуўшчына
У 1563 — у Чахецкім вайтоўстве, належыць да Дабучынскага двару Кобрынскай эканоміі (Вялікае Княства Літоўскае)[4].
За расейскім часам — вёска ў Міхайлаўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[5]. На пачатку XX стагодзьдзя 224 жыхары; маёнтак Шубічы — 6 жыхароў.
За польскім часам — фальварак[6] і вёска ў гміне Шані[7], а з 1926 року — у гміне Пружана Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[8]. У 1921 року 244 жыхары, 61 двор. У фальварку Шымана Бжэзінскага[9] (Брызінскага) вырошчваліся бульба й агародніна; мелася 50 дойных кароваў, коні, сьвіньні; сыраварня[3].
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 — у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Адразу па прыходзе Саветаў маёмасьць Бжэзінскіх канфіскаваная. Перад вайной тры сыны Бжэзінскіх эмігравалі ў ЗША, а ўласьнік маёнтку з жонкай і чацьвертым сынам пераехалі ў Пружаны. Далейшы іхні лёс невядомы[3]. Панскі маёнтак быў аддадзены на кватэры вайскоўцам, у клуні круцілі кіно.
Па вайне ў 1944 року ў Шубічах была адчыненая пачатковая школа, якая разьмясьцілася ў тым самым маёнтку Бжэзінскіх. У кастрычніку 1949 створаны калгас «Малады бальшавік», у 1950 далучаны да шаняўскога «Ленінскага шляху» (цяпер ААТ «Шані-аграпрадукт»)[3].
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1959 год — 314 жыхароў, 85 двароў (перапіс); 1970 год — 296 жыхароў; 1999 год — 102 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 94 жыхары, 49 двароў; 2005 год — 89 жыхароў, 48 двароў[10]; 2010 год — 64 жыхары
Транспарт
Асобы
- Сяргей Бабрук — Герой Савецкага Саюзу
- Васіль Курачынскі — дырэктар Палацу культуры г. Пружаны
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads