Эдэр Мілітан

бразыльскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Эдэр Мілітан
Remove ads

Эдэр Мілітан (па-партугальску: Éder Militão; нар. 18 студзеня 1998 году) — бразыльскі футбаліст, абаронца гішпанскага клюбу «Рэал» і нацыянальнай зборнай Бразыліі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Зь юнацтва бараніў колеры клюб «Сан-Паўлу» розных узростаў. Мілітан дэбютаваў на прафэсійным узроўні 14 траўня 2017 году ў гасьцявым матчы чэмпіянату Бразыліі супраць «Крузэйру», які скончыўся зь лікам 1:0 на карысьць супернікаў[2]. З таго часу стаў гульцом асноўнага складу. Апошні раз у складзе клюбу згуляў 5 жніўня 2018 году, калі каманда перамогла «Вашку да Гаму» зь лікам 2:1[3].

Thumb
У 2018 годзе Мілітан пачаў бараніць колеры «Порту».

7 жніўня 2018 году Мілітан склаў пяцігадовую прафэсійную ўгоду з партугальскім «Порту»[4]. Запачаткаваў выступы ў Эўропе 2 верасьня, выйшаўшы ў складзе першай адзінаццатцы ў хатнім пераможным матчы супраць «Марэйрэнсі» і зрабіў галявую перадачу на капітана Эктара Эрэру[5]. У наступных матчах Мілітан хутка замацаваўся ў пачатковым складзе на пазыцыі цэнтральнага абаронцы, утварыўшы з таварышам па камандзе Фэліпэ ладны дуэт[6]. Чатыры разы запар зь верасьня 2018 году па студзень 2019 году ён быў прызнаны абаронцам месяца ў партугальскай Прымэйры[7].

14 сакавіка 2019 году клюб Ля Лігі мадрыдзкі «Рэал» абвесьціў аб падпісаньні зь Мілітанам шасьцігадовага кантракту, які пачаў дзеіць 1 ліпеня 2019 году пасьля сплаты 50 мільёнаў эўра за трансфэр з «Порту»[8]. Запачаткаваў выступы ў новай камандзе 14 верасьня, выйшаўшы на замену Сэрхіё Рамасу на апошнія паўгадзіны ў хатняй пераможнай гульні супраць «Левантэ» (3:2)[9]. У 2021—2022 гадах Мілітан нарэшце стаў заўсёдным гульцом асноўнага складу пасьля зыходу з каманды вэтэранаў Сэрхіё Рамаса і Рафаэля Варана. Пару яму ў абароне склаў аўстрыец Давід Аляба[10]. 12 жніўня 2023 году Мілітан атрымаў разрыў пярэдняга крыжападобнага вязу левага калена падчас першай гульні сэзону чэмпіянату Гішпаніі супраць «Атлетыка» зь Більбао[11]. Гэтая траўма прывяла да таго, што ён быў вымушаны прапусьціць увесь сэзон з пэрыядам аднаўленьня, які ацэньваўся ў дзевяць месяцаў[12]. 23 студзеня 2024 году абаронца падпісаў новы кантракт з клюбам, які дзеіць да 2028 году[13]. Ягоны кантракт дазволіў яму павысіць заработную плату, а таксама дадаў пункт аб выкупе ў памеры 1 мільярда эўра, максымальна дазволенага правіламі Ля Лігі.

Міжнародная

Thumb
Мілітан (з нумарам 14) атрымлівае залаты мэдаль Кубка Амэрыкі 2019 году.

У верасьні 2018 году Мілітан быў выкліканы на таварыскія матчы зборнай Бразыліі ў ЗША супраць гаспадароў і зборнай Сальвадору пасьля таго, як абаронца Фагнэр быў траўмаваны[14]. Гулец дэбютаваў у складзе зборнай 11 верасьня ў матчы супраць сальвадорцаў, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў матчу. У траўні 2019 году Мілітан быў улучаны да складу зборнай Бразыліі на Кубак Амэрыкі 2019 году[15]. У фінальным матчы супраць зборнай Пэру 7 ліпеня, які прайшоў на стадыёне Маракана, ён выйшаў на замену, замяніўшы Філіпэ Каўтыньню ў другім тайме, калі ягоная каманда выйграла зь лікам 3:1. Таксама ў складзе зборнай абаронца гуляў на Кубку Амэрыкі 2021 году[16].

Remove ads

Дасягеньні

«Рэал»:

Бразылія:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads