Юры Тарыч

савецкі кінарэжысэр, сцэнарыст From Wikipedia, the free encyclopedia

Юры Тарыч
Remove ads

Ю́ры Ві́ктаравіч Та́рыч, сапраўднае прозьвішча — Аляксееў (24 студзеня 1885, Полацак — 21 лютага 1967, Масква) — беларускі і савецкі кінарэжысэр і сцэнарыст.

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

У 1903—1905 навучаўся на юрыдычным факультэце Маскоўскага ўнівэрсытэту. За ўдзел у рэвалюцыйных хваляваньнях у Варшаве ў 1905 сасланы ў Табольскую губэрню. З 1907 працаваў акторам у Табольску, пасьля ў Чыце, Ліпецку, Тамбове, Вільні. З 1918 — у Маскве, актор і рэжысэр шэрагу тэатраў.

З 1923 у кінэматографе: спачатку кінасцэнарыст, пасьля і рэжысэр. Зь сярэдзіны 1920-х працаваў у Ленінградзе, у тым ліку на студыі «Белдзяржкіно» што месьцілася на той час тамака. Лічыцца алным з заснавальнікаў кінэматаграфіі Беларусі: у 1926 паставіў першы беларускі мастаці фільм «Лясная быль» (паводле аповесьці Чарота).

У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у стварэньні «Баявых кіназборнікаў», у 1943—1945 узначальваў кінастудыю «Монголкино». Пазьней працаваў на кінастудыях «Союздетфильм», «Беларусьфільм», з 1954 на Маскоўскай студыі навукова-папулярных фільмаў.

Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1935). Узнагароджаны ордэнамі і мэдалямі.

Remove ads

Фільмаграфія

Сцэнарыст

  • 1924 Банда батьки Кныша
  • 1924 Враги
  • 1925 Волки
  • 1925 Первые огни
  • 1926 Крылья холопа
  • 1926 Булат-Батыр
  • 1926 Лясная быль
  • 1928 Свои и чужие
  • 1928 Хабу
  • 1929 До завтра
  • 1930 Ненависть (іншая назва — «Чёрная кровь»)
  • 1938 Одиннадцатое июля

Рэжысэр

Remove ads

Ушанаваньне

У Полацку ўсталяваны бюст Тарыча на пляцоўцы каля кінавідэацэнтру «Радзіма»[3].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads