Гемаро́й (па-грэцку: αἷμα + ῥεῖν — «кроў» + «цекчы»; народная назва — пачачуй[1]) — захворваньне, зьвязанае з трамбозам, запаленьнем, паталягічным пашырэньнем і зьвітасьцю гемараідальных вэнаў, якія ўтвараюць вузлы вакол прамой кішкі. Суправаджацца ўзьнікненьнем такіх хваробаў, як вострая і хранічная анальная трэшчына, рэктальны сьвішч, гнайнікі вакол прамой кішкі і нетрыманьне газаў. Ускладненьні хваробы выклікаюць ацёк(en) анальнай адтуліны, гнойны парапрактыт(en) і амярцьвеньне(en) тканак гемараідальнага вузла. Да 40-гадовага ўзросту сустракаецца ў кожнага другога чалавека[2].

Thumb
Гемарой

Папярэджаньне

Узьнікненьне хваробы прадухіляе:

Чыньнікі

Разьвіцьцю хваробы спрыяе маларухомы лад жыцьця(en), працяглая праца ў сядзячым(en) і стаячым(en) становішчы, пад’ём цяжараў, прыём вострай і тлустай ежы з алькаголем, запор(en) і панос.

Праявы

Хвароба напачатку выяўляецца пра смыленьне, сьверб, паколваньне і расьпіраньне ў вобласьці задняга праходу пры спаражненьні. Вакол ануса ўтвараецца балючае зацьвярдзеньне ў выглядзе спляценьня пашыраных крывяных сасудаў. З часам боль пачынае ўзьнікаць пры кашлі і руху цела(en), што замінае стаяць, хадзіць і сядзець. Затым падчас спаражненьня зьяўляецца крывацёк(en), што выклікае малакроўе і слабасьць[3].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.