румынскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Кля́ўс Вэ́рнэр Яга́ніс (па-румынску: Klaus Werner Iohannis, па-нямецку: Klaus Johannis, нар. 13 чэрвеня 1959, Сыбіў) — прэзыдэнт Румыніі.
Кляўс Яганіс | |
21 сьнежня 2014 — 21 сьнежня 2019 | |
Папярэднік | Траян Бэсэску |
з 21 сьнежня 2019 | |
2000 — 2004 | |
2004 — 2008 | |
2008 — 2012 | |
2012 — сьнежань 2014 | |
Наступнік | Astrid Fodor[d] |
старшыня[d] (Дэмакратычны форум немцаў у Румыніі[d])
|
|
2002 — 2013 | |
Папярэднік | Wolfgang Wittstock[d] |
Наступнік | Paul-Jürgen Porr[d] |
старшыня[d] (Нацыянальная лібэральная партыя)
|
|
2 чэрвеня 2014 — 18 сьнежня 2014 | |
Папярэднік | Крын Антанеску[d] |
Наступнік | Alina Gorghiu[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
13 чэрвеня 1959[1][2][3] (65 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Кармэн Ёганіс[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Нарадзіўся ў сям’і трансыльванскіх саксаў Сусаны і Густава Гайнца Яганісаў. У 1992 годзе яго бацькі перабраліся ў нямецкі Вюрцбург і атрымалі нямецкае грамадзянства, скарыстаўшыся правам на вяртаньне.
У 1979 годзе Кляўс паступіў на факультэт фізыкі ва Ўнівэрсытэце Бабеш-Бояі ў г. Клуж-Напока, пасьля здачы ўступных іспытаў быў накіраваны на 9 месяцаў у г. Тымішаара, для праходжаньня вайсковай службы. Пасьля заканчэньня ўнівэрсвтэту ў 1983 годзе працаваў настаўнікам фізыкі ў розных школах і каледжах Сыбіў у тым ліку з 1989 па 1997 ў гімназіі імя Самуэля фон Брукэнталя, найстарэйшай нямецкамоўнай школе Румыніі.
З 1997 па 1999 год ён быў намесьнікам галоўнага школьнага інспэктара жудзеца Сыбіў, а з 1999 году да свайго абраньня на пасаду мэра ў 2000 годзе ён быў галоўным школьным інспэктарам жудзеца.
Першы тур галасаваньня прайшоў 2 лістапада 2014 году. Галоўным яго супэрнікам быў прэм’ер-міністра Румыніі Віктара Понта. Паводле яго вынікаў Понта атрымаў 40,3% галасоў выбаршчыкаў, а Яганіс — 30,4%. Пасьля другога туру прэзыдэнцкіх выбараў, які адбыўся 16 лістапада 2014 году абышоў па колькасьці адданых за яго галасоў дзейнага тады прэм’ер-міністра Румыніі Віктара Понта[5].
Валодае румынскай, нямецкай і ангельскай мовамі. З 1989 году жанаты з Кармэн Яганіс (у дзявоцтве Лэзуркэ), якая зьяўляецца выкладчыкам ангельскай мовы ў нацыянальным каледжы імя Георга Лазара ў Сыбіў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.