Падскарбі вялікі літоўскі (да Люблінскай уніі падскарбі земскі) — адзін з цэнтральных ураднікаў у Вялікім Княстве Літоўскім. Забясьпечваў захаваньне скарбу, выплачваў заробак войску, кантраляваў збор падаткаў і мыты, назіраў за дзейнасьцю мынцаў.
Падскарбіямі вялікімі літоўскімі (земскімі) былі:
- Сенька Каленікавіч (падскарбі вялікага князя Сьвідрыгайлы; 1450)
- Аляксандар Юр'евіч (Солтан; магчыма згадваецца як Аляксандар скарбны ў 1443; земскі; 1452 — 1454)
- Багдан Андрэевіч Сястранец (8.3.Індыкт VIII; 1475?)
- Іван Аляксандравіч Стрэтовіч (падскарбі караля, 1486)
- Андрэй Аляксандравіч (Солтан; падскарбі караля 1486, земскі 1492 — 1495)
- Федзька Багданавіч Храптовіч (земскі; 1501 — 1508 — 2.1509)
- Богуш Багавіцінавіч (земскі; 10.1509 — 11.1509)
- Абрагам Езафовіч (земскі; 1510 — 1519)
- Богуш Багавіцінавіч (паўторна; земскі; 5.1520 — 1530)
- Іван Гарнастай (земскі; 1530 — 5.1558)
урад вакантны 1558 — 1561
3.1585 — 5.1586 адміністратарам скарбу быў падканцлер Леў Сапега.
Некаторыя падскарбіі выбівалі на манэтах Вялікага Княства Літоўскага сваі радавыя гербы:
- Тэадор Тышкевіч: шэлег 1589, траяк 1589—1590,
- Дзьмітры Халецкі: шэлег 1590—1592, траяк 1590—1598
- Андрэй Завіша: траяк 1598—1603
- Геранім Валовіч: двупенязь 1607, 1609, 1611—1614, шэлег 1614—1618, грош 1607—1615, траяк 1608, 5 дукатаў 1618
- Крыштап Нарушэвіч: двупенязь 1620—1621, шэлег 1618—1627, грош 1625—1627, паўтарак 1619—1620, 5 дукатаў 1621—1622
- Гедэон Трызна: шэлег 1652—1653, грош 1652, паўтарак 1652, траяк 1652, шастак 1652
- Вінцэнт Корвін-Гасеўскі: шэлег 1660—1661
- Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн: шэлег 1664—1666, траяк 1664—1665, шастак 1664—1666, орт 1664—1665, паўдукат 1664—1665, дукат 1665—1666
- Людвік Канстантын Пацей: траяк 1706, шастак 1706—1707