From Wikipedia, the free encyclopedia
Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя (па-чачэнску: Noxçiyn Respublika Içkeri, Нохчийн Республика Ичкери) — самаабвешчаная дзяржава на тэрыторыі колішняе ЧІАССР (дакладней раёнаў, у якіх пражываюць чачэнцы), што ўваходзіла тады ў РСФСР. Была прызнаная толькі грузінскім урадам у выгнаньні на чале зь Зьвіядам Гамсахурдыем і рухам Талібан, што кантраляваў Аўганістан. Абвяшчэньне незалежнасьці ЧРІ спрычынілася да працяглага ваеннага канфлікту на Паўночным Каўказе.
Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя Noxçiyn Respublika Içkeri Нохчийн Республика Ичкери | |||||
| |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Joƶala ya marşo» («Свабода або сьмерць!») | |||||
Дзяржаўны гімн: «Joƶala ya marşo» | |||||
Афіцыйная мова | чачэнская | ||||
Сталіца | Джахар (Грозны) | ||||
Найбуйнейшы горад | Грозны, Гудэрмэс, Аргун, Урус-Мартан, Шалі | ||||
Форма кіраваньня | Рэспубліка Пасада часова скасаваная Ахмед Закаеў | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
19 300 км² 0,5% | ||||
Насельніцтва • агульнае (2002) • шчыльнасьць |
1 141 300 59,1/км² | ||||
Валюта | Нахар (дэ-юрэ) Расейскі рубель (дэ-факта) | ||||
Часавы пас | UTC+3 | ||||
Незалежнасьць — абвешчаная — прызнаная |
ад Расеі 1 лістапада 1991 Грузія (непрызнаны ўрад Зьвіяда Гамсахурдыя) | ||||
Галоўны закон ЧРІ быў прыняты 2 сакавіка 1992 году. Ён адмяніў раней існуючы Асноўны закон ЧІАССР, які дзейнічаў з 1978 году. У 1996 і 1997 гадох прымаліся пппраўкі ў асноўны закон ЧРІ, якія ня мелі вялікага значэньня для зьместу канстытуцыі ЧРІ.
У асноўным законе ЧРІ былі створаны ўрады паводле заходніх уяўленьняў: выбарнасьць вышэйшага кіраўніцтва грамадзянамі краіны, іх замяняльнасьць на выбарах, якія праводзіліся пастаянна празь некаторы час.
7 сьнежня 2007 году Ўмараў аб’явіў пра пераўтварэньне ЧРІ ў «вілаят Нахчыйчо» ў складзе абвешчанай ім ісьлямскай джыхадысцкай дзяржавы «Каўкаскі Эмірат», эмірам якое ён сябе прызначыў. У адказ на гэта Ахмед Закаеў пры падтрымцы часткі чачэнскай эміграцыі, якая не прызнала ліквідацыю ЧРІ, запатрабаваў адстаўкі Ўмарава і абвясьціў сябе кіраўніком ураду ЧРІ ў выгнаньні[1][2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.