рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Я́сельда — рака ў Беларусі, левы прыток Прыпяці. Цячэ ў Берасьцейскай вобласьці. Даўжыня 250 км, вадазбор 7790 км². Сярэдні выдатак вады ў вусьці 35,8 м³/с. Агульны спад ракі 37,5 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,15 ‰.
Іншыя назвы — Яцольда, Ясольда, Ацольда. Магчыма паходзіць ад агульнаіндаэўрапейскага *альда (рака). Таксама верагодна заходнебалцкае паходжаньне назвы.
Пачынаецца на вышыні 168,6 м над узроўнем мора, за 4 км на поўнач ад вёскі Клепачоў Пружанскага раёну, у вярхоўі цячэ Прыбускай раўнінай, далей нізінай Прыпяцкага Палесься (Бярозаўскім, Дарагічынскім і Пінскім раёнамі) праз Спораўскае возера. Вусьце каля вёскі Качановічаў Пінскага раёну.
Злучаецца праз Агінскі канал з Шчарай (вадазбор Нёмана), а празь Піну Дняпроўска-Бужанскім каналам з ракой Мухаўцом (вадазбор Заходняга Бугу).
Веснавое разводзьдзе ў канцы сакавіка, доўжыцца да 1-й паловы траўня. Сярэдняя вышыня над межанным узроўнем ад 1,4 м у вярхоўі да 2,6 м у ніжняй плыні, найбольшая адпаведна 1,7 і 3,1 м. Замярзае рака ў пачатку сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход працягваецца 2—3 дзён. Выдатак вады каля вёскі Сініна Пінскага раёну (53 км ад вусьця) найбольшы 573 м/с (1958), найменшы 1,36 м³/с (1956).
Даліна невыразная, месцамі трапэцападобная; яе шырыня 2—4 км, найбольшая 6—8 км. Абалона двухбаковая, у сярэдняй плыні шырынёй 0,8—1,2 км, у ніжняй 1,5—6 км. Рэчышча ад вытоку на працягу 39,1 км, а таксама на тэрыторыі Бярозаўскага раёну ад вёскі Сяльцу да вёскі Стрыгіні на працягу 15 км каналізаванае[1].
На неканалізаваных дзялянках рэчышча зьвілістае й моцназьвілістае, яго шырыня 10—40 м, найбольшая 80 м (каля вёскі Купяцічаў Пінскага раёна).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.