Хомск

вёска ў Драгічынскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Хомск
Remove ads

Хомск[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Ясельдзе каля Спораўскага возера. Цэнтар сельсавету Дарагічынскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1071 чалавек. Знаходзіцца за 18 км на поўнач ад места і чыгуначнай станцыі Дарагічына, на аўтамабільнай дарозе Дарагічын — Белаазёрск.

Хуткія факты

Хомск — даўняе места гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны, на захадзе Палесься), колішняя сталіца графства. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася царква Покрыва Багародзіцы ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Адна з самых старажытных стаянак чалавека на тэрыторыі Дарагічынскага раёну разьмяшчалася непадалёк ад Хомску, ува ўрочышчы Гарадку (11—9 тысячагодзьдзі да н. э.)[3]. Першы пісьмовы ўпамін пра Хомск як вёску ў Зьдзітаўскай воласьці датуецца 1518 годам. У 1551—1552 гадох ён атрымаў статус мястэчка.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Хомск увайшоў у склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. У розныя часы маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Нарушэвічаў, Дольскіх, Вішнявецкіх, Агінскіх. У 1793 годзе паселішча атрымала статус места і стала цэнтрам графства.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Хомск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стащ цэнтрам воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні. У пачатку XIX ст. Пуслоўскія заснавалі тут фабрыку сукна. У 1879 годзе ў мястэчку пачала працаваць паштовая станцыя.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Хомск занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Хомск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Хомск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Дарагічынскага павету Палескага ваяводзтва[5].

У 1939 годзе Хомск увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 2003 год тут было 394 двары. У 2000-я гады Хомск атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 551 муж., зь іх шляхты 6, духоўнага стану 3, мяшчанаў-юдэяў 318, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 224[6]; 1 студзеня 1878 году — 1425 чал. (680 муж. і 745 жан.), у тым ліку 983 юдэі[7]
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 1678 чал.[8]; 1999 год — 1127 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 1155 чал.[9]; 2010 год — 1071 чал.

Інфраструктура

У вёсцы працуюць дашкольная ўстанова[10], амбуляторыя[11] і вэтэрынарны ўчастак[12].

Remove ads

Забудова

Вуліцы і пляцы

У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Зьдзітаўская вуліца[13].

Эканоміка

У Хомску разьмяшчаецца сумеснае беларуска-расейскае прадпрыемства ТАА «Фрост і К».

Турыстычная інфармацыя

Страчаная спадчына

  • Манастыр базылянаў (1687)
  • Сынагога (XIX ст.)
  • Царква (XIX ст.)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads