From Wikipedia, the free encyclopedia
Аксана Вадзімаўна Спрынчан (23 жніўня 1973, Лунінец, Брэсцкая вобласць) — беларуская пісьменніца і паэтка, дырэктарка Паэтычнага тэатра «Арт. С.» (art-s.by), сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.
Аксана Спрынчан | |
---|---|
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 23 жніўня 1973 (51 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Беларусь |
Бацька | Вадзім Спрынчан |
Муж | Яраш Малішэўскі |
Дзеці | Альжбета (2007 г. н.) |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, паэтка |
Жанр | паэзія, проза, публіцыстыка і казка |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Блакітны свін (2006) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Навучалася ў мінскай школе № 28. З 1990 г. па 1995 г. вучылася на філалагічным факультэце БДУ. У 1998 г. скончыла аспірантуру Інстытута літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі, ў 2005 — Беларускі Калегіум.
З 1998 г. працавала вядучым навуковым рэдактарам рэдакцыі літаратуры і мастацтва выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя». З 2006 г. — рэдактар у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Лічыцца адным з лепшых рэдактараў у Беларусі[1].
У 2000 годзе пачала пісаць вершы, першыя з якіх былі надрукаваныя ў газеце «Сафійская крыніца» ў 2001 (пад псеўданімам Ганна Сонгіна і Алеся Рабцэвіч). З 2001 года — у аб’яднанні «Літаратурнае прадмесце».
Працавала рэдактарам у часопісе «Паміж» № 4 і № 5 (з Вікай Трэнас). Была аўтарам рубрыкі «Паэтычны чацвер» (газета «Голас Радзімы»).
З 2005 года — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
У 2006 годзе разам са Зміцерам Арцюхом стварылі Паэтычны тэатр «Арт.С» (art-s.by), ў якім яна з’яўляецца дырэктаркай.
У 2007 г. нарадзіла дачку Альжбэту, пасля чаго пачала пісаць творы для дзяцей.
Калекцыянуе сувеніры і прадметы ў выглядзе жабак (якіх лічыць сымбалем Беларусі), а таксама захапляецца фотамастацтвам.
Паходзіць з творчай сям’і, паэтка ў трэцім пакаленні. Яе дзед Браніслаў Спрынчан (1928—2008, родам з Украіны, з пачатку 1950-х гг. жыве ў Беларусі) і бацька Вадзім Спрынчан (нар. 1950) так сама паэты. Бабуля Святлана, і прапрадзед Васіль пісалі вершы і прозу на ўкраінскай мове.
Муж — Яраш Малішэўскі, музыка, гісторык і калекцыянер музычных інструментаў. Дачка — Альжбэта-Браніслава Малішэўская-Спрынчан; дэбютавала з казкай у 2014 годзе ў часопісе «Вясёлка».
Друкавалася ў часопісах «ARCHE», «Буся», «Вожык», «Вясёлка», «Дзеяслоў», «Крыніца», «Маладосць», «Нёман», «Паміж», «Першацвет», «Полымя», «Тэрмапілы», у газетах «Голас Радзімы», «Літаратура і мастацтва», «Наша Ніва», «Літаратурная Беларусь», у калектыўных зборніках і інш..
Частка вершаў Аксаны Спрынчан пакладзена на музыку, песні на яе вершы выконвае беларускі гурт «Мерада». Некаторыя вершы перакладзены на украінскую і сербскую мовы[2].
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 2005 года). Старшыня прыёмнай камісіі СБП[3].
У 2018 годзе ўваходзіла ў склад журы на VII Міжнародным паэтычным фестывалі «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова[4]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.