вёска ў Ровенскай вобласці Украіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Высоцк (укр.: Висоцьк) — вёска ва Украіне, на рацэ Гарынь. Цэнтр сельсавета Дубровіцкага раёна Ровенскай вобласці. Насельніцтва 2235 чал. (2001).
Вёска
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Высоцк — даўняе мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасцейшчыны), на захадзе Палесся.
Тапонім «Высоцк», відаць, утварыўся ад назвы гары, насыпанай тут у старажытнасці.
Першы пісьмовы ўспамін пра Высоцк датуецца 1005, калі ён знаходзіўся ва ўладанні дубровіцкіх князёў. У Кіеўска-Пячэрскім патэрыку рэдакцыі Іосіфа Трызны значыцца:
…третіе богомоліе епископию постави(хъ) и придахъ к ней городиъ съ погостиъ в послушаніе и священне и благословенне держати себъ въ туровской епископіи : Пинскъ,.. Дубровица, Виъсочко… и поставихъ перваго епископа Фъому… |
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Высоцк увайшоў у склад Пінскага павета Берасцейскага ваяводства. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Гальшанскіх, Саламярэцкіх, Кашоўскіх, Гедройцаў і іншых. У 1593 і 1613 мястэчка спустошылі казацкія загоны Налівайкі. У 1639 Ян Уладзіслаў Саламярэцкі разам з маці фундаваў у ім грэка-каталіцкую царкву. У гэты час Высоцк быў цэнтрам ключа, тут існаваў замак. У 1654 мястэчка зруйнавалі татары. З 1668 паселішча знаходзілася ва ўладанні Пінскага езуіцкага калегіума. За езуітамі Высоцк упарадкавалі, а побач з замкам узвялі касцёл. Паводле люстрацыі 20 студзеня 1774, у мястэчку было 83 будынкі, аточаны ровам замак, касцёл і царква з званіцай.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Высоцк апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Пінскім павеце Мінскай губерні. У 1805 разам з колішнім Дубровіцкім графствам мястэчка перавялі ў склад Ровенскага павета Валынскай губерні. Станам на 1845 у Высоцку было 90 двароў, на 1891 — 187, на 1907 — 234, на 1912 — 344 (разам з вёскай Рэчыца).
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Высоцк апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, спярша ў Сарненскім, а з 1 студзеня 1923 года — у Столінскім павеце Палескага ваяводства.
У 1939 улады СССР перадалі Высоцк у склад УССР. Статус паселішча панізілі да вёскі.
У Высоцку дзейнічае народны музей гісторыі мястэчка
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.