мастак, майстар гістарычнага жанру (1807—1862) From Wikipedia, the free encyclopedia
Вінцэнт Дмахоўскі (польск.: Wincenty Dmochowski, Dmuchowski, Dmóchowski), у расійскай традыцыі Вікенцій Ігнатавіч Дмахоўскі (руск.: Викентий Игнатович Дмаховский; 2 (14) ліпеня 1807, фальварак Гаў’я[4] — 22 лютага (6 сакавіка) 1862, Вільня) — мастак, жывапісец, піянер беларускага гістарычнага пейзажу. Творчасць звязана з грамадскім жыццём і мастацтвам Беларусі, Літвы і Польшчы[5].
Вінцэнт Дмахоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 (14) ліпеня 1807[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 лютага (6 сакавіка) 1862[3] (54 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ігнацы Дмахоўскі[d] |
Маці | Марыя з Зяновічаў[d] |
Дзеці | Уладзіслаў Дмахоўскі |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | жывапіс |
Вучоба | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пачатковую адукацыю атрымаў у піярскім вучылішчы ў Шчучыне, пасля ў Мінску. У 1826 годзе Вінцэнт Дмахоўскі паступіў у Віленскі ўніверсітэт на літаратурны факультэт, адначасова з вучобай браў урокі малявання ў Яна Рустэма. Прымаў удзел у антырасійскім паўстанні 1830—1831 гадоў, пасля яго паражэння вымушаны быў эміграваць у Прусію. У 1833 годзе расійскі ўрад абвясціў амністыю, але Дмахоўскі вярнуўся на радзіму ўжо ў 1832 годзе[6][4]. Адкрыў у Вільні мастацкую майстэрню, якая за 20 год працы стала своеасаблівай мастацкай школай, дзе вучыліся многія вядомыя майстры, у тым ліку Гелена Скірмунт і іншыя. Часта наведваў свой небагаты маёнтак Нагародавічы.
У віленскі перыяд Дмахоўскі стварыў шматлікія і разнастайныя творы, але краявіды радзімы асабліва хвалявалі мастака: «На начлезе», «Каля пераправы», «Наваградак», «Возера Свіцязь», «Радзіма» («Двор у Нагародавічах», 1843) і іншыя. Сучаснікі налічвалі больш за сто пейзажаў і жанравых карцін мастака. Дмахоўскага называлі «Клод Ларэн віленскіх ваколіц», як і французскі жывапісец XVII ст. Дмахоўскі быў мастаком-рамантыкам, знаходзіў у штодзённым жыцці эмацыянальны настрой, паэзію і веліч. Творчая спадчына мастака захоўваецца ў музеях Літвы і Польшчы.
Таксама Дмахоўскі вядомы як скульптар і сцэнограф. У 1850—1854 гадах афармляў спектаклі ў Віленскім гарадскім тэатры («Галька» Станіслава Манюшкі, «Італьянка ў Алжыры» Джаакіна Расіні, «Фаварытка» Гаэтана Даніцэці і іншыя).
Пахаваны ў Нагародавічах[крыніца?].
Сын Вінцэнта Дмахоўскага — Уладзіслаў Дмахоўскі (1841—1913), таксама жывапісец.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.