беларуская паэтэса From Wikipedia, the free encyclopedia
Канста́нцыя Анто́наўна Кале́чыц, псеўданім Канстанцыя Буйло (14 студзеня 1893, Вільня — 4 чэрвеня 1986, Масква) — беларуская паэтэса. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968)[1].
Канстанцыя Буйло | |
---|---|
Канстанцыя Калечыц | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 14 студзеня 1893 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лістапада 1986 (93 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Муж | Віталь Адольфавіч Калечыц |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтэса |
Мова твораў | беларуская |
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзілася ў сям’і аб’ездчыка графа Тышкевіча. Была ахрышчана 17 студзеня 1893 года ў Віленскім касцёле Святога Якава. Асноўную адукацыю атрымала дома ў хатніх настаўнікаў. Скончыла кароткатэрміновыя настаўніцкія курсы ў Вільні (1914).
Тут пазнаёмілася з Максімам Гарэцкім. Сябравала з Уладзіславай Луцэвіч. Настаўнічала ў вёсцы Горнае Скробава (1912—1913), дзе вучыла сына пана Дзеўчапольскага. А. Шоцкі адзначае, што К. Буйло некалькі разоў наведвала Крошын, Завоссе, Туганавічы, Калдычэўскае возера і мясціны, звязаныя з жыццём філаматаў і філарэтаў[2].
Загадвала беларускай кнігарняй у Полацку (1915—1916)[1], але ў сувязі з яе закрыццём перайшла на працу ў Земскі саюз .
7 чэрвеня 1916 года выйшла замуж за Віталя Адольфавіча Калечыца, сына калежскага саветніка, які паходзіў з засцянковай шляхты Мінскага павета (у 1933 годзе арыштаваны).
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працавала статыстам у Валакаламскім павятовым выканкаме рабочых і салдацкіх дэпутатаў, бухгалтарам саўгаса «Данілкава». З 1923 года пераехала ў Маскву да свайго мужа, дзе жыла да самай смерці на Ціхвінскім завулку , № 11.
Працавала на заводзе «Аграном» (1929—1934), начальнікам аддзела збыту палітэхлабарсаюза (1934—1940), у 1940—1951 гадах — начальнікам аператыўнага аддзела, затым в. а. намесніка дырэктара цэнтральнай канторы ветэрынарнага забеспячэння трэста Саюзветзабпрам.
Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1944 года).
Памерла ў Маскве 4 чэрвеня 1986 года. У 1989 годзе ўрну з яе прахам перавезлі ў Вішнева (Валожынскі раён)[3].
Друкавацца пачала ў 1909 годзе, змясціўшы ў «Нашай Ніве» пад імем свайго брата Эдуарда першыя свае вершы — «Хвоя», дасланы з Адравонжы Ашмянскага павета («Наша Ніва», № 9), і «Скора зіма» («Наша Ніва», № 46). Паводле іншых звестак, першым надрукаваным вершам быў «Лес» (1903)[4]. Пад уласным імем пачала друкавацца з 1910 года. У 1914 годзе Беларускае выдавецкае таварыства выпусціла дэбютны зборнік вершаў К. Буйло — «Курганная кветка»[5] (1914, Вільня, друкарня Марціна Кухты; факсімільнае выданне ў 1989), які адрэдагаваў Я. Купала[1] і аформіў Язэп Драздовіч.
Да сярэдзіны 1940-х, амаль 20 гадоў не друкавалася.
Аўтар зборнікаў вершаў «Світанне» (1950), «На адноўленай зямлі» (1961), «Май» (1965), «Роднаму краю» (1973). Выйшлі Выбраныя творы (1954), «Выбранае» (1968, 1976), Выбраныя творы ў 2 тамах (1981). Напісала кніжкі вершаў для дзяцей «Юрачка» (1957), «У бляску зор» (1968), «Вясной» (1984). Многія вершы паэтэсы пакладзены на музыку. Асабліва шырокую вядомасць займела песня «Люблю», якая стала народнай[1].
Максім Гарэцкі ў сваёй «Гісторыі беларускае літэратуры» лічыў яе «найбольш выдатнай пасля Цёткі жаноцкай сілай ў нашай поэзіі»[6].
Аўтар п’ес «Кветка папараці» (1914) і «Сягонняшнія і даўнейшыя» (1914, пастаўлена ў 1921).
Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі. Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1968).
У гонар Канстанцыі Буйло названая вуліца ў Мінску, усталявана мемарыяльная дошка на Вішнеўскай сярэдняй школе Валожынскага раёна, якой прысвоена яе імя[7].
Прозвішча Буйло ад аднаасноўнага балцка-літоўскага антрапоніма (колішняга імя) Builys, у ім аснова Bui- (як у двухасноўных імёнах тыпу Buivydas, Buivinas)[8] і фармант -l- як у антрапонімах тыпу Vailys (захавалася як літоўскае прозвішча). Параўнаўча ранейшай рутэнізаванай формай імя Builys мела быць "Бýйла".
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.