Чачэнцы (саманазва Noxçi (Нохчы)) — вайнахскі народ у Расіі, асноўнае насельніцтва Чачэнскай Рэспублікі[1].
Этнонім
Існуе некалькі версій паходжання саманазвы чачэнцаў, сярод іх: ад вёскі Нахш, рэшткі якой можна знайсці ў гарах; ад слова nexça, што значыць «авечы сыр»; ад слова nox — рала. Некаторыя выводзяць этнонім ад імя Біблейскага патрыярха Ноя (па-чачэнску Nox). Еўрапейская назва «чачэнцы» паходзіць ад аулу Чачэн, каля якога рускія ўпершыню сустрэліся з плямёнамі нохчый падчас Персідскага паходу 1722—1723 гадоў.
Краіны пражывання
У цяперашні час пражываюць на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі (у тым ліку ў Чачні — 1,300,000 чал., у Дагестане — 97,000, у Інгушэтыі — 97,000, у Паўночнай Асеціі — 5,000, у Кабардзіна-Балкарыі — 5,000, Краснадарскім краі — 3,000 і інш., асабліва ў Маскве), Турцыі (больш за 100,000), Іарданіі (90,000), Казахстане (75,000), Саудаўская Аравія (60,000), Сірыі (больш за 50,000), Грузіі (40,000), Азербайджане (10,000), у краінах Еўропы.
Ёсць самым шматлікім з паўночна-каўказскіх народаў.
Міграцыя
Пасля заканчэння каўказскай вайны ў 1865 годзе каля 5000 чачэнскіх сем'яў перасяліліся на тэрыторыю Асманскай імперыі. Іх сталі зваць мухаджырамі. Сёння іх нашчадкі прадстаўляюць асноўную частку чачэнскіх дыяспар Турцыі, Сірыі і Іарданіі.
У лютым 1944 года больш за паўмільёна чачэнцаў былі дэпартаваныя на загад Сталіна ў раёны Сярэдняй Азіі. 9 студзеня 1957 года яны атрымалі дазвол вярнуцца на ранейшае месца жыхарства, але некаторая колькасць перасяленцаў так і засталася на новай радзіме — у Казахстане і Кыргызстане.
Першая і другая чачэнскія войны прывялі да таго, што значная колькасць чачэнцаў перасялілася ў краіны Заходняй Еўропы, Турцыю і арабскія краіны. Павялічылася чачэнская дыяспара і ў Расіі[2].
Мова і рэлігія
Чачэнская мова адносіцца да нахскай групы моў іберы́йска-каўка́зскай сям’і. Дадзеныя лінгвістыкі ўсталёўваюць сваяцтва нахскіх моў з старажытнымі хурыта-урарцкімі мовамі. Разам з інгушамі, кістынцамі і бацбійцамі чачэнцы складаюць нахскую этнічную групу (саманазва — вайнахі).
Вернікі чачэнцы — мусульмане-суніты, у асноўным належаць да суфійскіх тарыкатаў Накшбандыя і Кадырыя[3]. Яшчэ ў XVI ст. было шырока распаўсюджана праваслаўе.
Традыцыйныя заняткі
Традацыйным заняткам раўнінных чачэнцаў было земляробства. Збольшага сеялі пшаніцу, проса і ячмень. У гарах пераважала жывёлагадоўля. Асноўным транспартам у гарах была запрэжаная валамі арба з двума невялікімі драўлянымі коламі, па бездаражы выкарыстоўвалі санкі. Сярод рамёстваў былі распаўсюджаныя гарбарства, апрацоўка металаў, камню, дрэва, ганчарства.
Кухня
Улюбёная народная страва — звараныя ў булёне галушкі з кукурузнай мукі — галнаш; да сталу іх падаюць з кавалкамі адварнога мяса і тоўчанага часнаку. З пшанічнай ці ячменнай мукі пякуць пірагі з начыннем з сыру, бульбы ці гарбузоў. Звычайныя стравы ўлетку — сыр, тварог, кіслае малако.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чачэнцы
Зноскі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.