Ігнацій Іванавіч Карпеза

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ігнацій Іванавіч Карпеза (нар. 25 лістапада 1898, в. Кульгаёўка, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць — 27 верасня 1987, Кіеў) — ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант (1946).

Хуткія факты Ігнацій Іванавіч Карпеза, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У арміі з 1915 года, у Чырвонай Арміі з 1918 года. Удзельнік грамадзянскай вайны. Скончыў ваенную акадэмію імя Фрунзэ (1936). З 1936 года памочнік камандзіра, камандзір дывізіі, начальнік ваеннага вучылішча, камандзір корпуса.

На фронце з чэрвеня 1941 года. Камандуючы 15-га механізаванага корпуса, удзельнічаў у танкавай бітве пад Дубна, пад Луцкам і Роўна.

Пасля вайны намеснік камандуючага Кіеўскай ваеннай акругі.

У 1959 годзе звольніўся ў запас. Жыў у Кіеве.

Remove ads

Узнагароды

За баявыя заслугі генерал-лейтэнант І. І. Карпеза ўзнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, 4 ордэнамі Чырвонага Сцяга і медалямі.

Літаратура

  • Васілега, Г. Генерал з Кульгаёўкі / Г. Васілега // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. — С. 266—267.
  • Карпеза Ігнацій Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1997. — Т. 4 : Кадэты-Ляшчэня. — С. 125.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads