Пралетарская (станцыя метро, Мінск)

станцыя метро ў Мінску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia

Пралетарская (станцыя метро, Мінск)map
Remove ads

Пралетарская (трансліт.: Pralietarskaja) — станцыя Аўтазаводской лініі Мінскага метрапалітэна, размешчана паміж станцыямі «Першамайская» і «Трактарны завод». Адкрыта 31 снежня 1990 года у складзе першага ўчастку Аўтазаводской лініі, які ўключаў пяць станцый. Пабудавана па праекце архітэктараў Л. Пагарэлава, Л. Кустовай, А. Вішнеўскага і пры ўдзеле скульптара М. Рыжанкова[1].

Хуткія факты «Пралетарская»руск.: Пролетарская, Дата адкрыцця ...
Remove ads

Канструкцыя

Калонная станцыя дробнага залажэння, трохпралётная, з двума вестыбюлямі (эксплуатуецца толькі заходні). У канцы платформы размешчана скульптура рабочага на фоне горада, створаная М. Рыжанковым.

За дэкаратыўнай сцяной і скульптурай маюцца маленькія дзверы, якія служыць уваходам ва ўсходні вестыбюль. З моманту адкрыцця станцыі ў 1990 годзе ён ніколі не эксплуатаваўся. Ступень яго гатовасці складае 80 %: маецца ўнутраная абліцоўка сцен, зачыны пад касавыя і службовыя памяшканні, а таксама пераход з вестыбюля. Аднак выхадам на паверхню з’яўляецца вузкая лесвіца. Выхад з усходняга вестыбюля размешчаны ў двары дома № 5 па вуліцы Судмаліса і ўяўляе сабой асобна стаячы аб’ект тыпу «спуск у сховішча».

Ва ўмовах мясцовай шчыльнай забудовы пяціпавярховымі дамамі і вузкай праезнай часткі вуліцы Судмаліса, а таксама з прычыны адсутнасці паблізу аб’ектаў сацыя-культурнага ці гандлёвага прызначэння выхад не можа эксплуатавацца.

Remove ads

Выхады

«Пралетарская» размешчана каля лукавіны Свіслачы, побач з чыгуначнай станцыяй «Мінск-Усходні». На станцыі маюцца выхады на вуліцы Судмаліса і Смаленскую, а таксама на абедзве платформы «Мінска-Усходняга».

Фотагалерэя

Зноскі

  1. Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-078-5.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads