Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2015
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2015 (англ.: China Open 2015, таксама вядомы як BAIC Motor China Open 2015 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 30 сакавіка па 5 красавіка 2015 года ў спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта, у горадзе Пекін, Кітай. Турнір стаў 16-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай «China International» і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд турніру склаў £478 000, з якіх £85 000 атрымаў пераможца.
Турнір уключаў у сябе адзін кваліфікацыйны раўнд, які праходзіў на працягу двух дзён з 14 па 15 лютага 2015 года (за паўтара месяцы да асноўнай стадыі) і ў якім гулялі 128 удзельнікаў (64 матчы). Пераможцы аўтаматычна траплялі ў асноўную стадыю, дзе да іх далучыліся чацвёра ўладальнікаў уайлдкард, якія гулялі ў папярэднім раўндзе супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыю. Пасля гэтага, 64 снукерыста гулялі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. У першых раўндах (да паядынкаў 1/8 фіналу) на арэне выкарыстоўвалася 6 гульнявых сталоў.
Пераможцам турніру стаў чэмпіён свету Марк Сэлбі, які перайграў на сваім шляху да тытула Бары Пінчэса ў кваліфікацыі (5:1), Марка Джойса (5:3), Эліата Слесара (5:0), Дэвіда Гілберта (5:2), Роберта Мілкінса ў чвэрцьфінале (5:4), Курта Мэфліна ў паўфінальным матчы (6:3) і Гэры Уілсана ў фінальным паядынку з лікам 10:2. Такім чынам, 31-гадовы англічанін выйграў рэйтынгавы турнір, не згуляўшы ніводнага матча супраць гульцоў, якія ўваходзілі ў топ-16 сусветнага рэйтынгу. Гэтая перамога стала шаснаццатым прафесійным і шостым рэйтынгавым тытулам у кар’еры лідара рэйтынгу, а таксама другім спаборніцтвам рэйтынгавага ўзроўню, выйграным Сэлбі ў 2015 годзе (пасля German Masters).
Remove ads
Турнір

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2015 стаў 16-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, а з 2006 года — у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайдзянь.
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2015 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся дзясятым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2014/2015.
Матчы турніру гуляліся за шасцю сталамі ў спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта.
Remove ads
Прызавыя грошы
Прызавы фонд турніру не змяніўся ў параўнанні з мінулым годам і склаў £478,000. Прызавыя пераможцы таксама засталіся на тым жа ўзроўні, што і год таму, — £85,000.
Згодна з грашовай рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста стаў адлюстроўваць суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады. Аднак, у адрозненні ад падліку ачкоў у сезонах 2012/2013 і 2013/2014, калі снукерыст, які прайграваў у першым жа матчы на турніры, атрымліваў у рэйтынг колькасць ачкоў у два разы меншую за колькасць прызавых грошай, з сезона 2014/2015 снукерыст, які прайгравае ў сваім першым матчы, увогуле не атрымлівае рэйтынгавых ачкоў.
Remove ads
Фармат турніру
На адкрытым чэмпіянаце Кітая 2015 прыняло ўдзел 132 гульца, з якіх 113 — удзельнікі мэйн-тура і 19 — аматары (4 — уладальнікі ўайлдкард). 128 гульцоў — усе, акрамя ўладальнікаў уалдкард, — пачалі турнір з адзінага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне, які праходзіў на працягу двух дзён з 14 па 15 лютага 2015 года (за паўтара месяцы да асноўнай стадыі) на арэне Метрадром у Барнслі, Англія. Першыя 64 сеяныя снукерысты гулялі супраць астатніх удзельнікаў. Такім чынам, у асноўную стадыю выйшла 64 гульцы. Чацвёра ўладальнікаў уайлдкард далучыліся да іх і гулялі ў папярэднім уайлдкард раўндзе супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыю.
Такім чынам, 60 пераможцаў кваліфікацыйнага этапа, а таксама 4 пераможцы матчаў уалдкард раўнда гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы гульцоў топ-32 раней за 1/16 фіналу, гульцоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, гульцоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, гульцоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая. Шэсць раўндаў асноўнай стадыі (а таксама ўайлдкард раўнд) праходзілі на працягу сямі дзён (гульні уайлдкард раўнда і 1/32 фіналу былі расцягнутыя на два дні) у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта.
Remove ads
Кваліфікацыя
Кваліфікацыйныя матчы
Пасеў гульцоў на Адкрыты чэмпіянат Кітая 2015 быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 9 лютага 2015 года (пасля German Masters 2015). Першы нумар пасеву атрымаў дзеючы чэмпіён турніру — Дзін Цзюньхуэй (які займаў трэцяе месца ў рэйтынгу). Чэмпіён свету Марк Сэлбі, які быў лідарам рэйтынгу, атрымаў другі нумар пасеву.
Соценныя серыі
У 64 матчах кваліфікацыйнай стадыі адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 было выканана 23 соценныя серыі. Дэчават Пумджаенг і Лян Вэньбо аформілі па два сэнчуры ў сваіх паядынках. 16-ы сеяны турніру Роберт Мілкінс у паядынку супраць Сцюарта Кэрынгтана зрабіў брэйк у 134 балы, які стаў найвышэйшым на стадыі кваліфікацыі.
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага гульца.
Remove ads
Удзельнікі
У асноўнай стадыі адкрытага чэмпіянату Кітая прынялі ўдзел 64 удзельнікі, якія выйгралі матчы кваліфікацыйнага раўнда, а таксама 4 уладальнікі ўалдкард. Толькі адзін гулец з першых шаснаццаці сеяных не патрапіў на турнір — Марк Ален (10).
Трохразовы пераможца турніру, Марк Уільямс з Уэльса прыняў удзел у шаснаццатым (з шаснаццаці) розыгрышы адкрытага чэмпіянату Кітая, абнавіўшы такім чынам свой рэкордны паказчык.
У асноўнай стадыі турніру удзельнічалі тры аматары, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Джо О'Конар перайграў Бэна Вуластана ў кваліфікацыі (5:2), Дэніэл Уэлс быў мацней за Робі Уільямса (5:3), а Эшлі Карці перамог Джымі Уайта (5:4). Апроч таго, на адкрытым чэмпіянаце Кітая 2015 было яшчэ чацвёра кітайскіх аматараў, якія атрымалі ўайлдкард ад арганізатараў: Чжаа Сіньтун, які ўжо атрымліваў такі ж прывілей у 2013 і 2014 гадах, Янь Бінтаа і Юань Сыцзюнь, якія таксама гулялі на леташнім спаборніцтве, і навічок турніру Чжан Юн.
У 2015 годзе на адкрытым чэмпіянаце Кітая ўдзельнічалі 11 дэбютантаў: Дэвід Гілберт (33), Робін Хал (69), Алекс Дэйвіс (76), Ліам Хайфілд (80), Эліат Слесар (93), Зак Сурэці (102), Майкл Лэслі (108), Джо О'Конар, Дэніэл Уэлс, Эшлі Карці і Чжан Юн.
З усіх удзельнікаў турніру дзевяць ужо перамагалі на гэтым спаборніцтве раней: Марк Уільямс станавіўся чэмпіёнам тры разы (2002, 2006, 2010), Роні О’Саліван (1999, 2000), Пітэр Эбдан (2009, 2012) і Дзін Цзюньхуэй (2005, 2014) — па 2 разы, а Джон Хігінс (1999), Грэм Дот (2007), Стывен Магуайр (2008), Джад Трамп (2011) і Ніл Робертсан (2013) перамагалі па адным разе.
Самым узроставым удзельнікам адкрытага чэмпіянату Кітая стаў 49-гадовы Найджэл Бонд. Джо Свэйлу, Кену Доэрці і Пітэру Лайнсу падчас турніру было па 45 гадоў, а Пітэру Эбдану і Алану Мак-Манусу — па 44.
Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх адкрытых чэмпіянатах Кітая.
Леташні пераможца |
Чэмпіён свету |
Дэбютант турніру |
Remove ads
Уайлдкард раўнд
Чатыры кітайскія аматары атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Чжаа Сіньтун, Янь Біньтаа, Юань Сыцзюнь і Чжан Юн. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Алекса Дэйвіса, Робіна Хала, Пітэра Лайнса і Чжоу Юэлуна.
Remove ads
Асноўная сетка
Remove ads
Фінал
Remove ads
Серыі, вышэйшыя за 50 ачкоў
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага іграка.
Remove ads
Статыстыка турніру
Статыстыка ігракоў
Статыстыка паводле краін
Агульная статыстыка
Remove ads
Відэа
- Матч 1/32 фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Рыкі Уолдэн – Цаа Юйпэн)
- Матч 1/32 фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Лян Вэньбо – Гэры Уілсан)
- Матч 1/32 фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Бары Хокінс – Джэрард Грын)
- Матч 1/32 фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Ніл Робертсан – Дэчават Пумджаенг)
- Матч 1/32 фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Стывен Магуайр – Дэвід Морыс)
- Матч 1/32 фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Дзін Цзюньхуэй – Маркус Кэмбэл)
- Матч 1/32 фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Марка Фу – Эшлі Карці)
- Матч 1/32 фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Джон Хігінс – Юй Дэлу)
- Матч 1/32 фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Сцюарт Бінэм – Пітэр Лайнс)
- Матч 1/32 фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Марк Сэлбі – Марк Джойс)
- Матч 1/32 фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Джад Трамп – Эндру Хігінсан)
- Матч 1/32 фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Шон Мёрфі – Джэймі Коўп)
- Матч 1/16 фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Марк Сэлбі – Эліат Слесар)
- Апошнія фрэймы матча 1/16 фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Стывен Магуайр – Раян Дэй)
- Матч 1/16 фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Марк Уільямс – Майкл Лэслі)
- Матч 1/16 фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Шон Мёрфі – Энтані Мак-Гіл)
- Матч 1/16 фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Дзін Цзюньхуэй – Марк Дэвіс)
- Матч 1/16 фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Джад Трамп – Пітэр Эбдан)
- Матч 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Марк Сэлбі – Дэвід Гілберт)
- Матч 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Шон Мёрфі – Джэймі Джонс)
- Матч 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Дзін Цзюньхуэй – Марк Уільямс)
- Матч 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Джад Трамп – Джон Хігінс)
- Чвэрцьфінальны матч адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Шон Мёрфі – Курт Мэфлін)
- Чвэрцьфінальны матч адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Марк Сэлбі – Роберт Мілкінс)
- Чвэрцьфінальны матч адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Дзін Цзюньхуэй – Джон Хігінс)
- Чвэрцьфінальны матч адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Бары Хокінс – Гэры Уілсан)
- Паўфінальны матч адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Марк Сэлбі – Курт Мэфлін)
- Паўфінальны матч адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Дзін Цзюньхуэй – Гэры Уілсан)
- Фінальны матч адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Марк Сэлбі – Гэры Уілсан)
Кваліфікацыя
- Матч кваліфікацыйнага раўнда адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Марк Ален – Майкл Лэслі)
- Матч кваліфікацыйнага раўнда адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Ніл Робертсан – Лю Хаацянь)
- Матч кваліфікацыйнага раўнда адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Роні О'Саліван – Лука Брэсэль)
- Матч кваліфікацыйнага раўнда адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Шон Мёрфі – Ігар Фігейрэду)
- Матч кваліфікацыйнага раўнда адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Джад Трамп – Эдэн Шараў)
- Матч кваліфікацыйнага раўнда адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Марк Дэвіс – Мічэл Ман)
- Матч кваліфікацыйнага раўнда адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Марк Сэлбі – Бары Пінчэс)
- Матч кваліфікацыйнага раўнда адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Рыкі Уолдэн – Дэвід Грэйс)
- Матч кваліфікацыйнага раўнда адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Стывен Магуайр – Лі Пэйдж)
- Матч кваліфікацыйнага раўнда адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Дзін Цзюньхуэй – Рос М'юр)
- Матч кваліфікацыйнага раўнда адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Сцюарт Бінэм – Скот Дональдсан)
- Матч кваліфікацыйнага раўнда адкрытага чэмпіянату Кітая 2015 (Бары Хокінс – Напон Саенхам)
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads