Ала Дзмітрыеўна Нікіпорчык

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ала Дзмітрыеўна Нікіпорчык (нар. 11 чэрвеня 1957, в. Капці, Дзятлаўскі раён21 мая 2024, Гродна[1]) — беларуская паэтэса.

Хуткія факты Ала Дзмітрыеўна Нікіпорчык, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 11 чэрвеня 1957 года ў вёсцы Капці Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці[2].

Скончыла ў 1975 годзе Руда-Яварскую СШ, у 1979 годзе філалагічны факультэт БДУ. Працавала настаўніцай, з 1984 г. стала жыве ў Гродне. Працавала захавальніцай фондаў у музеі М. Багдановіча, бібліятэкарам у Гродзенскай абласной бібліятэцы імя Я. Карскага і інш[2].

Сакратар-рэферэнт Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі[3].

Памерла, верагодна, 21 мая 2024 года ў Гродне[1].

Remove ads

Творчасць

Вершы і літаратурна-крытычныя артыкулы друкаваліся ў часопісах «Тэрмапілы», «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Наша вера», «Літаратура і мастацтва»[2].

Кніга вершаў «Сляза і малітва» (2006), «Пад бахаўскую такату дажджу» (2007), «На грани счастья» (2010), «Звуком единственным» (2012)[2].

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads